Станіслаў Шушкевіч атрымае Ордэн Вітаўта Вялікага. 21.by

Станіслаў Шушкевіч атрымае Ордэн Вітаўта Вялікага

23.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч атрымаў ліст з канцылярыі прэзідэнта Літвы, у якім паведамляецца, што Даля Грыбаўскайтэ ўзнагароджвае яго Ордэнам Вітаўта Вялікага, паведамдяе Хартыя 97.Узнагарода будзе ўручаная Станіславу Шушкевічу падчас цырымоніі ў прэзідэнцкім палацы 6 ліпеня – у Дзень літоўскай дзяржаўнасці.

Спадар Шушкевіч у 1990 годзе, калі ў Вільні захапілі тэлецэнтр і была пагроза разгону парламенту, прыехаў у Літву як першы намеснік старшыні Вярхоўнага Савета і выказаў сваю салідарнасць з літоўскім народам. У Літве таксама віталі ягоную ініцыятыву па вывядзенні ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Сам палітык падкрэслівае, што для яго вялікі гонар атрымаць такую ўзнагароду.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч атрымаў ліст з канцылярыі прэзідэнта Літвы, у якім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика