У Мінску застрахаваныя звыш 40 тысяч кватэр — толькі 6 %. 21.by

У Мінску застрахаваныя звыш 40 тысяч кватэр — толькі 6 %

26.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— На жаль, гэты працэс прасоўваецца марудна: людзі неахвотна мяняюць старыя звычкі і прымаюць новаўвядзенні, — адзначыла ў гутарцы намеснік генеральнага дырэктара ДА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Святлана Сцяпанава. — У нас не бывае землятрусаў і іншых прыродных катаклізмаў, але здараюцца аварыі ўнутрыдамавых ацяпляльных сістэм, могуць лопнуць каналізацыйныя, водаправодныя трубы.

Часта адбываюцца таксама бытавыя заліванні, пажары. Не сакрэт, што праблема пакрыцця ўрону жыхарам, якія пацярпелі ад стыхіі, нядбайных суседзяў зверху або няспраўных інжынерных сістэм вырашаецца не так і проста. Нярэдка пацярпелыя вымушаны ўкладваць у рамонт уласныя сродкі, а часам пытанне вырашаецца толькі ў судзе. У гэтай сувязі тыя гараджане, якія застрахавалі сваё жыллё і трапілі ў бяду, апынуліся ў выйгрышным становішчы. Толькі ў першым квартале гэтага года за пашкоджаныя жылыя памяшканні мінчанам выплачана страхавая кампенсацыя на суму больш як 60 млн рублёў.

Аляксандр ФІЛІПОВІЧ, "Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— На жаль, гэты працэс прасоўваецца марудна: людзі неахвотна мяняюць старыя звычкі і прымаюць новаўвядзенні, — адзначыла ў гутарцы намеснік генеральнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика