Экспедыцыя – не паўтарэнне пройдзенага. 21.by

Экспедыцыя – не паўтарэнне пройдзенага

02.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інжынер, турыст і краязнаўца Дзмітры Ведзень не згодны, што сёлетняя вандроўка ”Шляхам Тышкевіча” была паўтарэннем пройдзенага.

З Дзмітрыем мы размаўлялі ў апошнія дні экспедыцыі, калі больш за 60 беларускіх вандроўцаў па Вяллі былі ўжо ў двух кроках, выбачайце, у двух узмахах вёслаў ад Вільні.

Пачатак руху

Вынікам усіх, пачынаючы з падарожжа 2007 года, экспедыцый, на думку Дзмітрыя, стала аднаўленне руху па Вяллі. І сёлетняя экспедыцыя, няхай толькі з Вілейкі да Вільні – частка гэтага руху.

– Што адбылося пасля экспедыцыі 2007 года? – пытаецца сам у сябе Дзмітры Ведзень і дае на гэта адказ: – далучаюцца новыя людзі.

Гэта, напрыклад, гаспадар сядзібы “Віта” Уладзімір Махнач. Чалавек загарэўся ідэяй турызму на Вяллі, на берагах якой ён жыве. І гэта прыйшло да Махнача, па словах Дзмітрыя, менавіта ў 2007 годзе. Як вынік – стварэнне сядзібы “Віта”.

Жыхар Жодзішак Алег Мізула, па прыкладзе музея ў падвіленскім Немянчыне, таксама стварыў свой музей. Школьнікі дапамагаюць збіраць у наваколлі экспанаты для музея, як гэта робяць іх равеснікі на Вяллі ў літоўскім мястэчку. І гэта таксама рэальны вынік экспедыцыі як з’явы.

– А цяпер ля Млынка, што ў Смаргонскім раёне, дзе выдатны від, – кажа Дзмітры Ведзень, – дзе паварот ракі, энтузіясты вырашылі расчысціць ад хмызняку высокі бераг Вяллі. Энтузіясты ўзгаднілі сваё жаданне з мясцовымі ўладамі і будуць выразаць кустоўе, падразаць галіны дрэў.

Тыя людзі, якія былі проста ўдзельнікамі экспедыцыі ў 2007 годзе сёння становяцца на думку Дзмітрыя Ведзеня апорнымі пунктамі арганізацыі новых падарожжаў.. Цэнтрамі, якія вырашаюць тыя ці іншыя праблемы правядзення экспедыцыі. Яны прапануюць свае ідэі як можна нешта расказаць, паказаць, краязнаўчую працу правесці. Вакол экспедыцыі гуртуюцца людзі Павілля. Гэта літоўскія сябры, смаргонцы, віляйчане, мінчукі…

Літва і Беларусь

Рака, па словах Дзмітрыя, адно з тых месцаў, якое лучыць Беларусь і Літву:

– Для беларусаў цікавая рака, якая знаходзіцца ніжэй дзяржаўнай мяжы, для літоўцаў – вышэй за граніцу. Мне з дзяцінства было цікава – я выраз сам на Вяллі – я з дому бачыў як турысты плывуць касякамі да Вільні, далей… Думалася: што там ніжэй?

Экспедыцыя дае магчымасць паглядзець, параўнаць Вяллю ў вярхоўі, у сярэдзіне і ў ніжнім цячэнні. Літоўцам таксама цікава паглядзець на нашу агульную раку ў яе вярхоўі.

Пра тое, што Вялля як бы дзеліцца на тры часткі, кажа Дзмітры, напісаў наш зямляк ураджэнец Кабыльніка ля Нарачы літоўскі навуковец і даследчык Часлаў Кудаба ў кнізе “Па Віліі”.

І гісторыя таксама аб’ядноўвае. Колькі людзей жыло на гэтых берагах. Мела культурныя, эканамічныя зносіны:

– Экспедыцыя падняла цэлы пласт гісторыі, якая была і агульная, і адрозная, – кажа Дзмітры. – У кожнай мясцовасці па берагах Вяллі былі і свае акалічнасці, асаблівасці. Часам разумееш, што штосьці так як у нас, а іншае – не так. А чаму? Аказваецца, што тут жылі іншыя плямёны, яны прыйшлі сюды аднекуль і прынеслі сваю культуру. І чым глыбей капаешся, тым больш знаходзіш для сябе цікавага. Ну вось, экспедыцыя да гэтага таксама прывяла.

Што ўразіла сёлета

Сама рэчка. Звычайна яна год ад году прынцыпова не адрозніваецца, сцвярджае падарожнік. Сёлета ж яго Вялля ўразіла. Уразіла вялікай вадой. Дзмітры згадвае, што такой ён памятае нашу рэчку з мінулых гадоў:

– Глядзім на дрэвы, абгрызеныя крыгамі ўверсе, на вышыні трох метраў ад нас. Можна ўявіць якая была плынь вясной!

Прынцыпова і тое, што ўдзельнікі, якія ішлі не першы раз, дзяліліся сваімі ведамі з навічкамі. Гэта быў ужо асветніцкі паход. Старажылы перадавалі свае веды. Бо важна не толькі бачыць, трэба разумець, чаму гэта так, лічыць Дзмітры Ведзень.

Галоўная рэчка нашага рэгіёну

Ведзень пагаджаецца, што Вялля – галоўная рэчка нашага рэгіёну. Межы раёнаў мяняюцца, межы дзяржаў, бачым, таксама мяняюцца. А рэчка тысячы гадоў тут цякла, і яшчэ тысячы будзе цячы.

– Такая цікавая рэч, – падтрымлівае Дзмітры, – яшчэ Віталь Кастэнка заўважыў ў 2007 годзе, што ёсць Панямонне, дзе людзі жывуць паабапал Нёмана. А ў нас – Павілле. Тут адным словам ахопліваюцца і рака, і людзі, і гісторыя. І гэта слова трэба ўжываць.

Новая якасць у з’яднанні

Экспедыцыя сёлета – не паўтарэнне пройдзенага, як можна меркаваць.

З’явілася новая якасць. Былі асобныя людзі са сваімі ідэямі, справамі. Сёння экспедыцыя іх аб’яднала. У Жодзішках, напрыклад, быў цікавы чалавек Касцючэнка Аляксандр. У 80-х гадах ён са сваім сябрам праплылі па Вяллі і апісалі вандроўку. Былі іншыя людзі, якія цікавіліся Вяллёй, нават даследавалі яе. Але яны часта не ведалі адзін аднаго.

– Такія людзі існавалі паасобку. Там былі, там, там… А экспедыцыя ўсіх іх з’яднала, – падсумоўвае Дзмітры. – Не было той звязкі, таго стрыжня, што аб’ядноўвае. А экспедыцыя па Вяллі з’явілася такім стрыжнем.

Гутарыў Аляксандр МАНЦЭВІЧ.

Ведзень Дзмітры

“Шляхам Тышкевіча" – фінішуе

"Рэгіяналка" прыехала!

Адправіліся шляхам Тышкевіча

Часлаў Кудаба

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інжынер, турыст і краязнаўца Дзмітры Ведзень не згодны, што сёлетняя вандроўка ”Шляхам Тышкевіча” была паўтарэннем пройдзенага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика