Новая кампанія ад МФ: «Еўрапейская адукацыя». 21.by

Новая кампанія ад МФ: «Еўрапейская адукацыя»

06.07.2010 15:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Еўрапейская адукацыя» — пад такой назвай стартуе з 6 ліпеня новая маладафронтаўская грамадзкая ініцыятыва. Гэта ўжо другая кампанія ад МФ аб’яўленая цягам аднаго тыдня. І гэта яшчэ не ўсё: неўзабаве маладафронтаўцы абяцаюць трэцюю кампанію…

Правядзенне кампаніі «Еўрапейская адукацыя» стала патрэбнасцю для беларускага грамадства, бо ўжо не першы год ідуць дыскусіі і абмеркаванні неабходнасці далучэння нашай краіны да Балонскага працэсу.

Пра гэта ў розныя часы ўзгадвалі і Міністр адукацыі Радзькоў і Александр Лукашэнка, аднак ад гэтага Еўрапейская сістэма адукацыі так і не стала бліжэй для нашых студэнтаў.

«Мы разумеем, што гэта палітычнае пытанне далучацца да Балонскага працэсу ці не. — кажа каардынатар кампаніі „Еўрапейская Беларусь“, Аляксей Валабуеў, — Наша задача - паказаць, што беларускаму грамадству неабыякавае гэтае пытанне. У нас большасць студэнтаў і выкладчыкаў не ўяўляюць, у чым сутнасць Балонскага працэсу і што гэта ўвогуле такое, таму яшчэ адной важнай мэтай з’яўляецца інфармаванне пра перавагі еўрапейскай сістэмы адукацыі».

Акрамя інфармавання, Малады Фронт таксама плануе збор подпісаў сярод студэнтаў і абітурыентаў, дзейнасць у межах сацыяльных сетак, канфэрэнцыі і круглыя сталы з удзелам незалежных і дзяржаўных адмыслоўцаў…

Аляксей Валабуеў зазначыў, што Балонскі працэс мог бы даць мноства перавагаў для нашых студэнтаў. Па-першае,

студэнты паводле гэтай сістэмы мусяць правесці ад месяца да года ў іншых краінах, што дазваляе не толькі пазнаёміцца з іншымі ВНУ і іх сістэмай навучання, але і дадае вельмі каштоўны досвед для маладых спецыялістаў, падвышае якасць і эфектыўнасць іх адукацыі.

Ды і самі ВНУ у Беларусі могуць стаць болей разняволенымі з прыходам Балонскай сістэмы. Яны не будуць залежыць ад Міністэрстваў і загадаў зверху, змогуць самі вырашаць як наладзіць адукацыйны працэс. Таксама адзін з важкіх плюсаў — гэта прызнанне дыпломаў за мяжой.

І іх не палохае, што з ўвядзеннем новай сістэмы Еўрапейскай адукацыі мы рызыкуем сутыкнуцца на першых парах з масавай «уцечкай мазгоў»:

«Гэтага баяцца таксама бессэнсоўна, як баяцца глабалізацыі і ўсяго больш новага. — кажа Аляксей Валабуеў. — 

Калі мы хочам мець якасную адукацыю і добрых спецыялістаў, мы мусім зрабіць так, каб студэнты засталіся ў нашай краіне: стварыць добрыя умовы для працы і прапанаваць суадносны іх кваліфікацыі заробак.

Але не абмяжоўваць і не стрымліваць штучна студэнтаў у рамках».

«Еўрапейская адукацыя» ужо другая кампанія Маладога Фронту абвешчаная цягам гэтага тыдня. Як паведаміў Аляксей Валабуеў, у хуткім часе можна чакаць і на трэцюю. Яшчэ не вызначаны даты пачатку, аднак трэцяя кампанія будзе з традыцыйна «маладафронтаўскім» ухілам. Яна будзе прысвечана пытанню далучэння Беларусі да Еўрапейскай Хартыі па Алкаголю.


Настасся Шамрэй

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Еўрапейская адукацыя» — пад такой назвай стартуе з 6 ліпеня новая маладафронтаўская грамадзкая ініцыятыва. Гэта ўжо другая кампанія ад МФ аб’яўленая цягам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика