Патрыманыя аўто істотна патаннелі. 21.by

Патрыманыя аўто істотна патаннелі

12.07.2010 10:49 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Патрыманыя аўтамабілі ў Беларусі патаннелі ў траўні‑чэрвені сёлета на 10‑15%, паведаміў старшыня аўтамабільнай асацыяцыі БАА Сяргей Міхневіч.

«Большасць увезеных фізічнымі асобамі аўтамабіляў планавалася рэалізаваць на расійскім рынку. Аднак, калі ў траўні стала вядома, што Расія іх не пусціць, гэта абваліла беларускі рынак патрыманых аўтамабіляў «, — сказаў ён у інтэрв’ю БелТА.

«Зараз вельмі цяжка прадаць патрыманую аўтатэхніку, паколькі прапанова значна перавышае попыт», — адзначыў старшыня асацыяцыі.

Пры гэтым у бліжэйшы час цэны на ўвезеныя аўтамабілі па‑ранейшаму, верагодней за ўсё, працягнуць зніжацца, паколькі многія аўтамашыны былі набытыя на крэдытныя рэсурсы, і для гэтых мэтаў нават былі закладзеныя кватэры.

У наступным паўгоддзі, па прагнозах Міхневіча, актыўнага ўвозу аўтамабіляў фізічнымі асобамі з Еўропы не будзе. «Пасля 60 тыс. ўвезеных у першым паўгоддзі аўтамабіляў гэта колькасць будзе памяншацца, бо расійскі рынак зачынены, а беларускі — значна менш ёмісты, — растлумачыў ён. — Адпаведна, патрэбнасці грамадзян будуць уплываць на аб’ёмы ўвозу іншамарак. Ніхто ж не будзе ўвозіць аўтамабіль, каб потым прадаць яго сабе ў страту «.


БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патрыманыя аўтамабілі ў Беларусі патаннелі ў траўні‑чэрвені сёлета на 10‑15%.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика