Здароўе на талерцы. 21.by

Здароўе на талерцы

15.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цыбуля амалоджвае мозг

Калі вы хочаце ачысціць клеткі галаўнога мозга і затрымаць працэс іх старэння, дадайце ў рацыён больш цыбулі-рэпкі, як раяць японскія навукоўцы.

Вынікі іх даследаванняў паказалі: цыбуля ўтрымлівае актыўныя серныя злучэнні, якія станоўча ўздзейнічаюць на ключавыя зоны галаўнога мозга, што адказваюць за эмоцыі і памяць.

Летась цікавую заканамернасць у дачыненні да цыбулі даказалі і французскія навукоўцы. Высветлілася, што жанчыны, якія рэгулярна ўжываюць часнок і цыбулю, менш схільныя да раку грудзей, піша Vrach.TV.

Праверце соль у салаце

Гатовыя салаты не настолькі здаровая ежа, як здаецца, лічаць даследчыкі з лонданскага Інстытута прафілактычнай медыцыны. Паводле іх меркавання, у кожнай дзясятай салаце солі больш, чым у вялікім сэндвічы з рэстарана хуткага харчавання.

Многія офісныя работнікі купляюць гатовыя агароднінныя салаты, імкнучыся разнастаіць свой рацыён. Асабліва яны папулярныя ў жанчын, якія сядзяць на дыетах.

Даследчыкі праверылі 270 узораў гатовых салатаў, некаторыя з якіх былі набытыя ў крамах, што спецыялізуюцца на здаровым харчаванні. Толькі ў 6 салатах аказалася солі менш, чым, напрыклад, у пачку салёных сухарыкаў — 0,5 г. А ў адным з 10 узораў солі выявілася больш, чым 2,1 г (прыкладна столькі ўтрымліваецца ў вялікім гамбургеры). Навукоўцы нагадваюць, што гэта колькасць солі набліжаецца да паловы сутачнай нормы яе спажывання, якая не павінна перавышаць 5 г. Аўтары даследавання зазначаюць, што скарачэнне колькасці спажытай солі на адзін грам у дзень у адной толькі Вялікабрытаніі дапаможа штогод прадухіліць 6 тысяч смерцяў ад сардэчных прыступаў і іншых захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цыбуля амалоджвае мозг Калі вы хочаце ачысціць клеткі галаўнога мозга і затрымаць працэс іх старэння, дадайце ў рацыён больш цыбулі-рэпкі, як раяць японскія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика