“Унука” з роліку “Схавай пашпарт бабулі” адлічылі з універсітэту. 21.by

“Унука” з роліку “Схавай пашпарт бабулі” адлічылі з універсітэту

15.12.2010 15:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Загад рэктара аб адлічэнні падпісаны 15 кастрычніка. Увесь гэты час студэнт не ведаў, што ён ужо не мае права наведваць заняткі.

Пра адлічэнне яму паведамілі толькі ўчора. Паводле афіцыйнае версіі, якую пацвердзілі ў дэканаце, прычына адлічэння — пропускі заняткаў. У дэканаце адмовіліся каментаваць, колькі пропускаў маюць іншыя студэнты, ці не з’яўляецца адлічэнне Алега Ануфрыенкі палітычным і дыскрымінацыйным.

Студэнт навучаўся на 5-м курсе на бюджэтным аддзяленні Белдзяржуніверсітэту на факультэце журналістыкі. Усе сесіі здаваў паспяхова, атрымліваў стыпендыю. «Зняцца ў роліку „Схавай пашпарт бабулі“ мяне папрасіў сябра, рэжысёр роліку — Яўген Шапчыц, гэта была ягоная дыпломная праца, і я не бачыў нічога дрэннага ў тым, каб дапамагчы яму», — кажа Алег Ануфрыенка. Былы студэнт мае намер найбліжэйшым часам дамагчыся ад універсітэту адказу, чаму пра адлічэнне яму не паведамілі своечасова, а таксама не выключае, што абскардзіць рашэнне ў судзе.

Сам Алег працуе на Белдзяржтэлерадыёкампаніі, на тэлеканале «Лад». «У кіраўніцтва каналу таксама былі да мяне пытанні, хацелі звольніць, але калектыў мяне «адстаяў», — распавядае журналіст.

Падзяліцца навіной: 
belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Загад рэктара аб адлічэнні падпісаны 15 кастрычніка. Увесь гэты час студэнт не ведаў, што ён ужо не мае права наведваць заняткі. Пра адлічэнне яму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика