Мама Ірыны Халіп: Міліцыя спрабавала трапіць у кватэру ў адсутнасць гаспадыні
21.12.2010 09:28
—
Новости Общества
|
Маці Ірыны Халіп распавяла, што была разам з унукам і мужам у кватэры дачкі, калі пачула, як нехта ключом спрабуе адкрыць дзьверы. Калі яна спытала хто там, ёй адказалі, што гэта міліцыя і запатрабавалі адчыніць. Як толькі гэтыя людзі ўвайшлі ў кватэру, яны прайшліся па ўсіх пакоях. На пытаньне, адкуль у іх ключ ад кватэры, не адказалі. Паводле інструкцыі, у затрыманых забіраюць з кішэняў усе рэчы, у тым ліку, ключы, грошы, квіткі – на захаваньне. Таму застаецца нявысьветленым пытаньне: як у міліцыянтаў аказаліся ключы ад чужой кватэры, і на якой падставе яны туды спрабавалі ўвайсьці без панятых і адпаведнага дазволу. Адзін зь лідэраў "Маладога фонту" Мікола Дземідзенка прыйшоў дахаты і ўбачыў, што дома беспарадак, і рэчы ляжаць ня так, як былі складзеныя ім самім. Ператрус у кватэры ў адсутнасьці гаспадара без выкананьня адпаведных працэдур, лічыцца грубым парушэньнем заканадаўства. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
хоць ператрус у кватэры ў адсутнасці гаспадара без выканання адпаведных працэдур, лічыцца грубым парушэннем заканадаўства. |
|