Цукровая пудра ў айчынным фармаце
05.02.2011
—
Новости Общества
|
Сёлета ў Беларусі плануецца наладзіць вытворчасць уласнай цукровай пудры — аб гэтым карэспандэнту "Звязды" паведаміла прэс-сакратар канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Юлія Бальшакова. Цікавымі навінкамі беларускіх прадпрыемстваў ужо сталі прасаваны цукар у форме кубікаў, у форме "брыдж", цукар з карыцай, а таксама прасаваны цукар з вітамінам С. Адначасова, адзначылі ў канцэрне, апошнім часам выраблены партыі буйнакрышталёвага цукру, а таксама цукру, узбагачанага ёдам, селенам, вітамінам Е, фоліевай кіслатой. Апроч таго, у планах і вытворчасць карычневага цукру. Дарэчы, у параўнанні з мінулым годам сёлета айчынныя прадпрыемствы плануюць павялічыць аб'ём вытворчасці цукру на 9,2 працэнта — да 892 тыс. тон. Пры гэтым чакаецца, што большая частка "салодкай" прадукцыі пойдзе на экспарт. Сяргей ГРЫБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў Беларусі плануецца наладзіць вытворчасць уласнай цукровай пудры — аб гэтым карэспандэнту "Звязды" паведаміла прэс-сакратар канцэрна...
|
|