Чыгунка чакае прыбыцця швейцарскага "першынца". 21.by

Чыгунка чакае прыбыцця швейцарскага "першынца"

05.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першы электрацягнік швейцарскай вытворчасці для новага фармату пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі ўжо знаходзіцца на шляху ў нашу краіну. Чакаецца, што 7 лютага ён будзе дастаўлены ў Брэст. Адтуль электрацягнік накіруецца да чыгуначных пуцей станцыі "Баранавічы-Цэнтральныя", дзе састаў "Гарадскіх ліній" паставяць з дапамогай кранаў на цялежкі.

Нагадаем, што ў Еўропе чыгуначная каляіна мае іншую шырыню, таму першы швейцарскі электрацягнік дабіраецца ў Беларусь на шасці велізарных грузавіках. Даўжыня кожнага з іх складае 34 метры, а вышыня — амаль 5 метраў. Чатыры аўтамабілі вязуць вагоны, яшчэ два — цялежкі.

У лакаматыўным дэпо Баранавічаў састаў пройдзе перадэксплуатацыйную перападрыхтоўку, пасля якой ён будзе адпраўлены ў сталіцу. Для швейцарскіх цягнікоў тут ужо рэканструяваны і аснашчаны сучасным абсталяваннем спецыяльны цэх на тэрыторыі маторавагоннага дэпо. Як паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі, некалькі нашых спецыялістаў ужо прайшлі двухмесячную стажыроўку на заводзе-вытворцы ў Швейцарыі. На наступным тыдні на навучанне ў Венгрыю паедуць машыністы і спецыялісты цэха рамонту маторавагоннага дэпо.

У сакавіку чакаецца прыбыццё ў Беларусь другога і трэцяга электрацягнікоў. Усяго заключаны кантракт на пастаўку дзесяці такіх саставаў. Кошт кожнага складае амаль 6 мільёнаў еўра.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы электрацягнік швейцарскай вытворчасці для новага фармату пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі ўжо знаходзіцца на шляху ў нашу краіну. Чакаецца, што 7...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика