А лепшаму аўтару — 1000 долараў!
05.02.2011
—
Новости Общества
|
У Беларусі фінішуе міжнародная прэмія ў галіне вэб-журналістыкі "Yousmі Medіa Awards-2010" 12 лютага заканчваецца падача журналісцкіх прац на атрыманне прэміі "Yousmі Medіa Awards-2010". Першая прэмія ў галіне вэб-журналістыкі, заснаваная кампаніяй "Сучасныя Медыя Сістэмы" сумесна з Інстытутам журналістыкі БДУ, праводзіцца ўжо другі раз, сёлета яна падсумуе вынікі за 2010 год. На сёння на сайце прэміі (www.yma.by) ужо зарэгістравана больш за 600 работ ад 200 аўтараў з Беларусі і краін СНД. Вынікі будуць падведзены ў 11 намінацыях, пераможцы атрымаюць адмысловыя статуэткі прэміі і каштоўныя прызы. Сярод намінацый: "Лепшы журналіст", "Лепшы фатограф", "Лепшае відэа", "Блогер года", "Персона года", "Лепшы інтэрнэт-сайт СМІ і інтэрнэт-выданняў" і інш. Галоўны прыз — 1000 долараў ЗША — дастанецца лепшаму аўтару, якога назаве прафесійнае журы. Пераможца будзе выбраны з ліку ўсіх удзельнікаў, якія прадставілі на прэмію хоць бы адну работу. Адна з галоўных умоў — усе працы павінны быць датаваны 2010-м годам. Блогеры, фатографы, журналісты — На сёння мы атрымалі ўжо больш за 600 прац — тэксты, фотаздымкі, відэафайлы, — гаворыць ідэйны натхняльнік і стваральнік прэміі, дырэктар кампаніі "Сучасныя Медыя Сістэмы" Дзяніс Місюля. — У гэтым годзе ўсяго дзве прафесійныя намінацыі: "Лепшы журналіст-прафесіянал" і "Лепшы фатограф-прафесіянал". Астатнія намінацыі для аматараў. Удзельнічаць у прэміі могуць усе ахвотныя. Летась у прэміі прыняло ўдзел больш за 400 аўтараў. Але тых, хто сапраўды займаўся журналістыкай, было каля 130. Астатнія, у асноўным, дасылалі апавяданні. У гэтым годзе мы адмянілі такую намінацыю, і наша прэмія стала больш адаптаваная да журналістыкі. Упершыню вылучана такая намінацыя, як "Лепшае відэа". У межах гэтай намінацыі пройдзе яшчэ адна — "Лепшы беларускі блогер". Упершыню мы назавём чалавека, які насамрэч цікавы шырокаму колу чытачоў у інтэрнэце. Сярод журы — медыйныя асобы і прадстаўнікі вядучых СМІ Беларусі і замежжа, у тым ліку РІА "Навіны", агенцтваў "Assocіated Press", "France Press" і "Reuters". Старшыня журы — радыёвядучы "Рускай службы "Бі-бі-сі" Усевалад Леванштэйн (Сева Наўгародцаў). Ілья ЛАПАТО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі фінішуе міжнародная прэмія ў галіне вэб-журналістыкі "Yousmі Medіa Awards-2010"
|
|