Галашэнне — "канал" духоўна-эмацыянальнай сувязі паміж жывымі і памерлымі. 21.by

Галашэнне — "канал" духоўна-эмацыянальнай сувязі паміж жывымі і памерлымі

05.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асобна неабходна сказаць некалькі слоў пра псіхалагізм памінальнага рытуалу. Памінкі на могілках наскрозь былі прасякнуты галашэннямі. Галасілі звычайна пажылыя жанчыны, радзей — моладзь і мужчыны. У народным асяроддзі нават ганьбавалі тых жанчын, якія не ўмелі добра галасіць.

 Тэматыка памінальных галашэнняў (рэчытатыўных прычытанняў па памерлых) была даволі шырокая, іх аснову складалі рытарычныя пытанні-звароты да памерлых бацькі і маці, бабулі і дзядулі, іншых сваякоў: На каго ты нас пакінуў? Чаму не забіраеце нас да сябе? Як вам жывецца на тым свеце?

 Разам з тым прысутныя на могілках ведалі, што забаранялася галасіць над першым памерлым дзіцем, а таксама пасля захаду сонца.

 Галашэнні — надзвычай своеасаблівы і непаўторны фальклорны жанр. Яго адметнасць перш за ўсё ў тым, што ён "ажывае", абуджаецца ў глыбінях чалавечай душы як псіхалагічная кампенсацыя страты, якая напаткала сям'ю. Смерць чалавека ўносіць у жыццё сям'і страшэнны надлом. Як не стала бацькі, лічы, гаспадарка хутка апынецца ў заняпадзе. Маці памрэ — бяда яшчэ большая. Народная мудрасць папярэджвае: "Бацька памёр — дзеткі напалову сіроткі, маці памрэ — дзеці поўнасцю асірацелі".

 Смерць дзяцей у адно імгненне перакрэслівала бацькоўскія спадзяванні на працяг роду-племені. Жыццё сям'і быццам губляла свой адвечны, прыродай наканаваны змест.

Яблачка маё недаспелае,

Ягадка мая недазрэлая!

Дзетанька маё міленькае...

 Новая збудаваная труна параўноўваецца з хатай, але яна не такая светлая і прыветная, утульная і гасцінная:

Зрубілі ж табе свяцёлачку цёмную,

Цёмную без вакошачка.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асобна неабходна сказаць некалькі слоў пра псіхалагізм памінальнага рытуалу. Памінкі на могілках наскрозь былі прасякнуты галашэннямі. Галасілі звычайна пажылыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика