У Гродне судзяць журналістку Гражыну Шалкевіч. 21.by

У Гродне судзяць журналістку Гражыну Шалкевіч

13.07.2011 15:37 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гродне судзяць журналістку Гражыну Шалкевіч

Радыё Рацыя
У Ленінскім судзе Гродна будзе разглядацца справа журналісткі Радыё Рацыя Гражыны Шалкевіч. У позве, прынесенай напярэдадні ўвечары, не пазначана, па якім артыкуле абвінавачваецца журналістка.

Па яе словах, верагодна гэта будзе ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве:

"Участковы міліцыянт прынёс мне недзе ў 21.30 позву ў Ленінскі суд. Спачатку ён тэлефанаваў дахаты - спрабаваў мяне знайсці. Мяне ў хаце не было, слухаўку зняў муж. Дайшло нават да такога абсурду, што міліцыянт сказаў мужу, каб ён прыйшоў і забраў гэтую позву, каб міліцыянту не хадзіць. Муж за гэтай позвай не пайшоў і міліцыянт прынёс яе сам - гэта ўжо было а палове на дзесятую.

У гэты момант я яшчэ не ведаю, па якім артыкуле мяне будуць абвінавачваць, таму што ў позве гэта не напісана. У мяне няма сумневу, што гэта будзе, як і ў іншых людзей, у якіх цяпер адбываюцца суды пасля затрымання 3 і 6 ліпеня - за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Я не выключаю таксама, што справа можа цягнуцца цягам усяго дня, паколькі сёння серада і ўвечары ізноў адбудуцца маўклівыя акцыі па ўсёй Беларусі. Таксама сёння выходзіць на волю пасля 10 сутак адміністрацыйнага арышту мой калега-журналіст Ігар Банцар. Увечары выпускаюць яшчэ аднаго журналіста Алеся Дзянісава, і яны фактычна могуць зрабіць так, каб я не патрапіла на акцыю". 

Па словах Гражыны Шалкевіч, яна будзе патрабаваць выклікаць у суд тых людзей - міліцыянтаў ці супрацоўнікаў спецслужбаў, - якія яе затрымлівалі.
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ленінскім судзе Гродна будзе разглядацца справа журналісткі Радыё Рацыя Гражыны Шалкевіч. У позве, прынесенай напярэдадні ўвечары, не пазначана, па якім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика