Выхад на адзіны валютны курс у Беларусі будзе садзейнічаць аздараўленню прадпрымальніцкага сектара
01.09.2011
—
Новости Общества
|
Выхад на адзіны валютны курс будзе садзейнічаць аздараўленню прадпрымальніцкага сектара і эканомікі Беларусі ў цэлым. Такое меркаванне выказаў БЕЛТА начальнік упраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Віктар Красоўскі. Паводле яго слоў, для прадпрымальніцкага сектара краіны цяпер вельмі важна, каб з'явіўся афіцыйны адзіны курс беларускага рубля, і валюту можна было набыць спакойна ў любым банку або на валютна-фондавай біржы. Сёння ж многія прадпрымальнікі знаходзяцца ледзь ці не на мяжы закрыцця, паколькі звязаны з імпартнымі закупкамі, а валюту набыць практычна немагчыма. Шукаць абходных шляхоў і звяртацца на чорны рынак прадпрымальнікі не хочуць, каб не мець праблем з законам і не падтрымліваць такім чынам спекулянтаў. Віктар Красоўскі адзначыў, што меры Нацыянальнага банка і ўрада Беларусі па выхадзе з эканамічнага крызісу, якія агучыў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі, дзейсныя і рэальныя, іх падтрымлівае і бізнэс, і насельніцтва. "Гэта рэальная праграма, якая ў бліжэйшы час зможа вывесці краіну спачатку з валютнага крызісу, а затым у цэлым з эканамічнага, і спыніць інфляцыю", — упэўнены Віктар Красоўскі. Ён падкрэсліў, што ў сувязі са складанай эканамічнай сітуацыяй бізнэсмены Магілёўскай вобласці гатовы падставіць плячо дзяржаве і прымаюць дзейсныя меры, каб забяспечыць сацыяльную абарону людзей, у прыватнасці сваіх работнікаў. Апошнім часам зарплаты ў прадпрымальніцкім сектары Магілёўшчыны ўзраслі ад 10 працэнтаў да 30 працэнтаў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям. Ім выплачаны аднаразовыя дапамогі для падрыхтоўкі дзяцей да новага школьнага сезона. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выхад на адзіны валютны курс будзе садзейнічаць аздараўленню прадпрымальніцкага сектара і эканомікі Беларусі ў цэлым. Такое меркаванне выказаў БЕЛТА начальнік...
|
|