РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

06.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вада забрала дзіця

На прысядзібным участку ў Ельску загінула двухгадовая дзяўчынка, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Малая засталася адна ля штучнай сажалкі, якая знаходзіцца на тэрыторыі домаўладання, і трапіла ў ваду, адкуль дасталі толькі цела дзіцяці.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Другакласнік спаліў 25 тон саломы?

Пасля 18 гадзін у Пружанскае падраздзяленне МНС патэлефанаваў сведка пажару на тэрыторыі ААТ "Агра-Калядзічы" ў вёсцы Дабучын. Там гарэла салома.

Калі пажарныя ў складзе двух аддзяленняў прыбылі на месца, стог саломы, а гэта 25 тон, быў цалкам ахоплены агнём. Полымя пагражала суседняму стогу, аднак яго ўдалося адстаяць. Як мяркуецца, прычынай пажару стала свавольства з агнём мясцовага хлопчыка, вучня другога класа.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Не зямлі, ні грошай

Індывідуальны прадпрымальнік з Івацэвічаў, які раней ужо адсядзеў за крадзеж, прапанаваў купіць жыхару г.п. Целяханы зямельны ўчастак і ўзяў з чалавека 5 млн 750 тыс. рублёў.

Але мінуў месяц, пайшоў другі, а зямлі няма, і грошай таксама. Падаўся тады пацярпелы ў міліцыю. У выніку — крымінальная справа.

Сымон Свістуновіч.

Шляхі дызпаліва вядомыя

У Жыткавіцкім раёне затрыманы непрацуючы з Мікашэвічаў Брэсцкай вобласці, які без адпаведных дакументаў перавозіў 180 літраў дызельнага паліва. Столькі ж нафтапрадукту было знойдзена ў грузавым адсеку аўтамабіля "Фальксваген Транспарцёр". За рулём аўто знаходзіўся жыхар Жлобіна, у дачыненні да якога таксама складзены адміністрацыйны пратакол. А вось жыхар Рэчыцы ў сваім "Сітраен-Івасьён" перавозіў 340 л дызпаліва без суправаджальных дакументаў. Некалькі раней пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў з нелегальнымі 140 літрамі гаручай вадкасці быў затрыманы яшчэ адзін жыхар Рэчыцы — на машыне "Форд-Эскорт". Усё дызпаліва канфіскавана.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Хутка з'явяцца новыя манеты

Нацыянальны банк уводзіць у абарачэнне адразу чатыры новыя памятныя манеты, паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка.

20 верасня з'явяцца сярэбраная (наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 грама, дыяметрам 32 міліметры) і медна-нікелевая (наміналам 1 рубель, масай 13,16 грама, дыяметрам 32 міліметры) манеты "Вялікі кулён" з серыі "Птушка года". А 27 верасня ўводзяцца манеты "Крузенштэрн" з серыі "Парусныя караблі": сярэбраная (наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 грама, дыяметрам 38,61 міліметра) і медна-нікелевая (наміналам 1 рубель, масай 13,16 грама, дыяметрам 32 міліметры).

Усе чатыры манеты адчаканеныя на АТ "Манетны двор Польшчы". Якасць манет серыі "Птушка года" — "пруф" (сярэбраная) і "пруф-лайк" (медна-нікелевая). Манеты серыі "Парусныя караблі" абедзве маюць якасць "брыльянт-анцыркулейтэд". Тыраж усіх манет, акрамя сярэбранай "Крузенштэрн" (7000 штук), — 2000 штук.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вада забрала дзіця На прысядзібным участку ў Ельску загінула двухгадовая дзяўчынка, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Малая засталася адна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика