11 верасня: 10 гадоў пасля. 21.by

11 верасня: 10 гадоў пасля

13.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ёсць такія рэчы ў жыцці, пра якія можна сказаць толькі лічбамі

Гнаць, як Шумахер, учыніць патоп і нешта адксерыць — ёсць мноства імёнаў, з'яў, брэндаў, якія сталі хадзячымі назвамі. І толькі адна дата — 11 верасня. Ну, а як інакш называць трагедыю, для якой так і не знайшлося слоў, колькі кніг не напішы і колькі фільмаў не здымі?! Учыненае ў гэты дзень 10 гадоў таму змяніла свет і людзей, якія яго насяляюць. З таго дня з'явіўся агульны, глабальны вораг — тэрарызм. Самыя жудасныя мажлівыя пагрозы сталі рэальнасцю. Спрэчныя акалічнасці аналізуюцца дагэтуль. Цэласнай карціны няма і пасля шматлікіх афіцыйных ды незалежных расследаванняў. Не прэтэндуючы на пэўнасць, прывядзём афіцыйную фабулу.

19 тэрарыстаў на чатырох захопленых пасажырскіх самалётах нанеслі скрышальны ўдар па самым, здавалася б, няўразлівым — апоры росквіту і самаўпэўненасці. Два самалёты паразілі вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра, мэтай трэцяга стаў Пентагон. Экіпаж і пасажыры чацвёртага спрабавалі перахапіць кіраванне ў тэрарыстаў, лайнер ўпаў у полі. Тры тысячы загінулых, амаль удвая больш параненых, ураджэнцаў 92 краін свету. Трагедыя сусветнага маштабу — ва ўсіх сэнсах. А колькасць тых, хто пацярпеў не фізічна, — проста невымерная. 11 верасня стала сінонімам, калі не сімвалам тэрору.

Новы ўклад жыцця з'явіўся не толькі ў адной пацярпелай краіне, якая перакроіла сваю знешнюю палітыку. Многія дзяржавы ў розных паўшар'ях тады адрэагавалі спагадай і салідарнасцю. Выразнікам агульнага настрою стала французская Lе Mоndе з загалоўкам "Сёння ўсе мы амерыканцы".

Прыкметны і практычны эфект перамен. У многіх краінах былі распрацаваныя і прынятыя антытэрарыстычныя змены ў заканадаўстве, якія закраналі самыя розныя сферы дзейнасці: ад транспартнага аж да банкаўскага сектара. Каб, крый Божа, не дапамагчы ліхадзеям акумуляваць і пераводзіць грошы на сваю чорную справу. Акцэнт на працу праваахоўнікаў быў надзвычай узмоцнены.

Ва ўсіх гэтых наступстваў ёсць як прыхільнікі, так і апаненты. Можна ўсяляк ацэньваць гэтую гістарычную вяху: як канец эры спакою і дабрабыту, як пачатак эры перманентнай вайны. Можна рабіць розныя высновы 10 гадоў пасля: што зло адпомшчанае, а вінаваты забіты. Або што вайна прайграная, рэсурсы растрачаныя, а на падыходзе новы калапс — на гэты раз эканамічны. Так ці інакш, самы, бадай, галоўны набытак гэтага сусветнага змагання з нябачным ворагам — пільнасць ды імкненне цаніць жыццё. Нікому гэта сёння не пашкодзіць.

Зоя ВАРАНЦОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць такія рэчы ў жыцці, пра якія можна сказаць толькі лічбамі Гнаць, як Шумахер, учыніць патоп і нешта адксерыць — ёсць мноства імёнаў, з'яў, брэндаў, якія сталі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика