Сто ідэй маладых на карысць краіны. 21.by

Сто ідэй маладых на карысць краіны

22.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У краіне стартаваў рэспубліканскі маладзёжны праект "100 ідэй для Беларусі". Яго рэалізуе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Гэты праект — рэальная магчымасць для маладых заявіць пра свой талент і здольнасці на ўсю краіну. У конкурсе могуць прыняць удзел маладыя даследчыкі і рацыяналізатары ва ўзросце ад 14 да 31 года.

На першым этапе юнакі і дзяўчаты накіроўваюць свае інавацыйныя ідэі і праекты на адрас рэспубліканскага Дома моладзі ў Мінску. Матэрыялы для конкурсу таксама можна перадаць праз любы тэрытарыяльны камітэт БРСМ па месцы жыхарства. Затым экспертны савет конкурсу, у склад якого ўвойдуць высокакваліфікаваныя спецыялісты самага шырокага профілю, дасканала вывучыць кожную прапанову і рэкамендуе найбольш цікавыя моладзевыя ідэі і праекты для ўдзелу ў другім этапе конкурсу. Аўтары самых паспяховых работ атрымаюць магчымасць прэзентаваць іх на рэспубліканскім моладзевым інавацыйным форуме. А найлепшыя ідэі змогуць рэалізавацца на практыцы.

— Мы думаем, што гэты праект зацікавіць не толькі саюзную моладзь, — адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ Ігар Бузоўскі.— Мы імкнёмся ўключаць у сваю дзейнасць як мага больш моладзі, каб гэта было на карысць як асобна ўзятаму маладому чалавеку, так і краіне ў цэлым. Сутнасць праекта ў тым, што любы юнак ці дзяўчына, калектыў навучэнцаў ці працоўны калектыў можа ініцыяваць свае ідэі ў любой галіне, у любым напрамку: эканамічным, тэхнічным, палітычным, сацыяльным, культурным — усё, што сёння можа прынесці карысць, канструктыў для развіцця краіны, асобнага рэгіёна, асобнай галіны ці асобна ўзятага гарадка, дзе жыве малады чалавек, які ініцыюе тую ці іншую ідэю. Аднак галоўнае не ў тым, каб проста даведацца, якія ў маладых ёсць ініцыятывы, але ў далейшым лепшыя з іх рэалізаваць. У маладых на самой справе шмат ідэй самых розных і практычных, і нават фантастычных, аднак яны проста не ведаюць, куды ім звярнуцца, куды падаць заяўку для ўвасаблення сваіх задум. Таму наша галоўная задача не толькі сабраць гэтыя ідэі, але і дапамагчы іх рэалізаваць.

Старт праект атрымаў толькі днямі. Аднак першыя ўдзельнікі конкурсу ўжо з'явіліся. У прыватнасці, студэнты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прапанавалі праект па рэканструкцыі сквера імя Язэпа Драздовіча ў Маладзечне да рэспубліканскага фестывалю працаўнікоў вёскі "Дажынкі". Бацькоўскія клубы для няпоўных сем'яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, вырашыла стварыць педагог-арганізатар мар'інагорскага вучэбна-педагагічнага комплексу "Дзіцячы садок — сярэдняя школа" Таццяна Захарчук.

— Ключавая ідэя майго праекта, — кажа Таццяна Захарчук, — стварэнне спрыяльных псіхалагічных умоў для сацыялізацыі і адаптацыі такіх сем'яў у грамадстве. Па статыстыцы, іх колькасць пастаянна ўзрастае і складае трэць ад сем'яў, якія выхоўваюць маладога інваліда. І такім бацькам, безумоўна, неабходна псіхалагічная дапамога. Дзейнасць клуба будзе ажыццяўляцца па чатырох напрамках: адукацыйным, сацыяльна-тэрапеўтычным, прававым і інтэграцыйным.

А студэнтка 4-га курса Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта Наталля Богдан выступіла з ідэяй будаўніцтва экаінтэрната. Ёй вельмі б хацелася, каб і студэнты актыўна далучыліся да энергазберажэння.

— Мяне заўсёды цікавілі экалагічныя праблемы, — працягвае Наталля. — Зараз у нашай навучальнай установе плануецца будаўніцтва інтэрната. І вось у мяне ўзнікла такая думка — пабудаваць не проста інтэрнат, а экаінтэрнат, які будзе ўзводзіцца з дапамогай энергазберагальных тэхналогій, розных энергазберагальных сістэм ацяплення, вентыляцыі, прычым і самі студэнты таксама павінны быць зацікаўленымі эканоміць электраэнергію, ваду. Акрамя таго, думаю будзе добра на даху інтэрната стварыць сад ці агарод. Таксама я прапаную палепшыць экалагічную абстаноўку каля інтэрната, павялічыць колькасць зялёных насаджэнняў. А каб пазбегнуць праблем забруджвання навакольнага асяроддзя выхлапнымі газамі, я прапаную студэнтам набываць аўто ўскладчыну.

Як чакаецца, 100 лепшых ідэй маладых увойдуць у віртуальную экспазіцыю, размешчаную на інтэрнэт-партале "Моладзь Беларусі", а таксама на старонцы тэматычнай групы "100 ідэй для Беларусі" ў сацыяльнай сетцы "В Контакте". Тут можна будзе атрымаць поўную інфармацыю аб цікавым праекце, абмеркаваць яго на форуме і прагаласаваць за яго.

Святлана Сухарко.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краіне стартаваў рэспубліканскі маладзёжны праект "100 ідэй для Беларусі". Яго рэалізуе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Гэты праект — рэальная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика