Дзе бусел — там і шчасце. 21.by

Дзе бусел — там і шчасце

22.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міфалагічныя ўяўленні пра роднасныя сувязі чалавека з буслом спрыялі ўзнікненню значнай колькасці прыкмет, павер'яў і абрадаў.

  Існуе глыбокая перакананасць, што суседства бусла прыносіць у хату, сям'ю і гаспадарку шчасце, паразуменне і дабрабыт.

  Бусел уяўляўся людзям дбайным гаспадаром і верным спадарожнікам у жыцці, таму, убачыўшы першы раз бусла, трэба сесці на зямлю, іначай дастатку ў гаспадарцы не будзе.

  Шырока распаўсюджаным было наступнае павер'е: калі вясной упершыню ўбачыць бусла, які ляціць, — быць здаровым, моцным, працаздольным; калі ж бусел будзе стаяць — то, наадварот, усё лета чалавек будзе цяжкім на пад'ём.

  Пры першай сустрэчы з буслом раілі абавязкова прагаварыць патрабаванні-заклічкі:<І> "На ціхае лета, буйнае жыта, а нам на здароўе". На Гомельшчыне казалі так: "Надзялі, бусечка, здароўем!"

  Ведаючы тое, што буслы ўвесь час жывуць парамі, людзі імкнуліся паспрыяць іх непарушнаму саюзу (зацягвалі старую барану на страху або на дрэва, абавязкова пакідаючы там двухграшовую манету). Пара буслоў, павінна была спрыяць саюзу паміж двума маладымі людзьмі.

  Не адно пакаленне беларускіх дзяцей было ўзгадавана на самай жыццесцвярджальнай легендзе пра буслоў. На пытанне "Адкуль дзеці бяруцца?" — дарослыя адказвалі: "Бусел прынёс".

  Лічылася, што бусел прадказваў не толькі шлюб паміж парай маладых людзей, але і хуткае нараджэнне дзіцяці: "Калі бусел падчас вяселля сядзе на комін, у маладых хутка народзіцца дзіця". Калі бусел сніцца жанчыне — гэта прадказвае яе цяжарнасць.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міфалагічныя ўяўленні пра роднасныя сувязі чалавека з буслом спрыялі ўзнікненню значнай колькасці прыкмет, павер'яў і абрадаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика