Тавары, якія ўвозіліся з-за мяжы, каштавалі нямала, таму мытнік накіраваў іх для дадатковай праверкі. 21.by

Тавары, якія ўвозіліся з-за мяжы, каштавалі нямала, таму мытнік накіраваў іх для дадатковай праверкі

22.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З вёскі Паляны Ашмянскага раёна патэлефанавала жанчына. Эмацыйна пераказаўшы сутнасць праблемы, папрасіла дапамагчы разабрацца ў ёй. Якойсьці канкрэтнай дапамогі заяўніца не прасіла, але адчувалася, што ёй проста крыўдна. Што ж здарылася?

Паводле слоў жыхаркі вёскі, упершыню ў Вільнюсе яны з мужам за ўласныя грошы набылі для свайго дома набор для санвузла (унітаз, умывальнік, люстэрка і іншае). Па вазе выйшла пэўнае перавышэнне, пра што яны ведалі. Але ўсе дакументы на пакупкі былі ў заяўнікаў пры сабе, таму яны разлічвалі прайсці мытню адразу, аплаціўшы на месцы патрэбныя зборы. Аднак, на Ашмянскай мытні інспектар, у якога быццам бы заканчвалася змена, не стаў нават глядзець на набытыя рэчы, а адразу накіраваў іх на склад часовага захоўвання. На якой падставе, пыталася жанчына? Наколькі мы зразумелі, на момант яе звароту ў рэдакцыю сям'я ўжо магла забраць свае пакупкі са склада часовага захоўвання, але гэтая затрымка, відавочна, і выклікала пэўнае абурэнне. Мытню грамадзяне праходзілі 13 жніўня, "да чатырох гадзін раніцы", як сказала заяўніца. Сама размова з жанчынай адбылася праз некалькі дзён пасля вышэйвыкладзеных падзей.

З просьбай дапамагчы разабрацца ў той сітуацыі, што ўзнікла, рэдакцыя звярнулася ў Дзяржаўны мытны камітэт. Адпаведна, "Звяздой" быў падрыхтаваны афіцыйны запыт з гэтай нагоды. На працягу месяца доўжылася праверка. Нарэшце мы атрымалі афіцыйнае рэагаванне на скаргу нашай чытачкі.

"Гэтым паведамляем, што Дзяржаўным мытным камітэтам па фактах, выкладзеных у вашым звароце, была праведзена праверка, па выніках якой у дзеяннях службовых асоб Ашмянскай мытні выяўленыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў частцы здзяйснення мытных аперацый. Вінаватыя службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Дадаткова інфармуем, што здзяйсненне мытных аперацый заняло працяглы час у сувязі са складанасцю вызначэння мытнага кошту тавараў, якія ўвозіліся (мэбля і прыналежнасці для ваннага пакоя вагой 108 кілаграмаў і коштам больш за 4 000 еўра". Калі пераказаць тое ж сваімі словамі, будзе больш зразумела. Меў месца так званы чалавечы фактар, калі работнік мытні не рызыкнуў узяць на сябе адказнасць прапусціць груз, карыстаючыся толькі аднымі дакументамі. Як вынікае з афіцыйнага адказу, тавары, якія ўвозіліся з-за мяжы, каштавалі больш за 4 тысячы еўра. А ад сумы залежыць і велічыня плацяжоў. Работнік мытні вырашыў накіраваць мэблю і прыналежнасці для ваннага пакоя для "дадатковых праверачных аперацый"...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскі Паляны Ашмянскага раёна патэлефанавала жанчына. Эмацыйна пераказаўшы сутнасць праблемы, папрасіла дапамагчы разабрацца ў ёй. Якойсьці канкрэтнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика