Ліпавы варвар
08.10.2011
—
Новости Общества
|
У Брэсце затрыманы хуліган, які месяц таму знішчыў ліпавую алею па вуліцы Савецкай. Тры дзясяткі трохгадовых дрэўцаў, якія з цяжкасцю прыжываліся на новым месцы, у ноч на шостае верасня былі скалечаны і зруйнаваны рукой вандала. І вось з дапамогай расшыфроўкі запісаў камер відэаназірання аператыўнікі ўстанавілі хулігана. 26-гадовы брастаўчанін, які мае не адну судзімасць, патлумачыў свой дзікі ўчынак тым, што быў не ў гуморы, бо ў тую ноч адпачываў у гульнявым клубе з жонкай і пасварыўся з ёй. Цяпер знішчальніку дрэў давядзецца кампенсаваць матэрыяльны ўрон прадпрыемству "Брэстзеленбуд", які складае 3,8 мільёна рублёў. Акрамя таго, ён адкажа за хуліганства згодна з адпаведным артыкулам Крымінальнага кодэкса. Пакаранне можа быць вызначана ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, арышту альбо пазбаўлення волі да трох гадоў. Яна СВЕТАВА. Абгон з пераваротамВадзіцелю, вінаватаму ў гібелі чалавека, прысудзілі два гады калоніі-пасялення. У леташнім снежні непадалёк ад вёскі Папоўка Слаўгарадскага раёна сутыкнуліся "МАЗ" і "ПАЗ". Грузавік перавозіў вялікую льноўборачную машыну, якая і зачапіла пры абгоне аўтобус. У выніку ўсе апынуліся ў кювеце, і на месцы аварыі загінуў вадзіцель аўтобуса. У шпіталь трапілі кандуктар і вадзіцель грузавіка. — Добра, што ў салоне аўтобуса не было пасажыраў: ахвяр магло б быць нашмат больш, — каментуе старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды Магілёўскай ДАІ Андрэй Калеснік. — У выніку разбору суд прызнаў вінаватым вадзіцеля "МАЗа", 33-гадовага жыхара Мсціслаўскага раёна, які ведаў, габарыты льноўборачнай машыны, скажам так, не дазвалялі здзейсніць абгон. Але, тым не менш, кіроўца пайшоў на гэта. Прысуд: два гады калоніі-пасялення і пазбаўленне права кіраваць транспартнымі сродкамі на гэты ж тэрмін. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце затрыманы хуліган, які месяц таму знішчыў ліпавую алею па вуліцы Савецкай. Тры дзясяткі трохгадовых дрэўцаў, якія з цяжкасцю прыжываліся на новым месцы, у...
|
|