У Каменным Логу – новы эксперымент. 21.by

У Каменным Логу – новы эксперымент

03.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад 9 гадзін раніцы 1 снежня супрацоўнікі Смаргонскай пагранічнай групы сумесна з Ашмянскай мытняй і транспартнай інспекцыяй праводзяць эксперымент ў аўтадарожным пункце пропуску "Каменны Лог". Сутнасць яго ў тым, што грамадзяне, якія перасякаюць мяжу ў якасці пасажыраў, могуць не выходзіць з машыны.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Смаргонскай пагранічнай групы.

Да пачатку эксперыменту асобе, што перасякала мяжу на транспартным сродку, неабходна было:

- прастаяць у чарзе на пад'ездзе да пункта пропуску;

- пры ўездзе ў пункт пропуску атрымаць у пагранічніка кантрольны талон;

- пад'ехаць да месца праходжання пашпартнага кантролю і праверкі транспартнага сродку;

- выйсці з аўтамабіля;

- падысці да кабінкі пашпартнага кантролю;

- аддаць дакументы памежніку для праверкі;

- падысці да транспартнага сродку і прадаставіць яго для надгляду;

- сесці ў транспартны сродак і пад'ехаць да выезду з пункта пропуску;

- аддаць кантрольны талон з адзнакамі аб пройдзеных усіх відаў кантролю;

- выехаць з пункта пропуску.

У ходзе эксперыменту ўкараняецца наступны парадак перасячэння мяжы для легкавых транспартных сродкаў, якія ідуць у краіны Еўрапейскага саюза:

- прастаяць у чарзе на пад'ездзе да пункта пропуску;

- пасля ўключэння зялёнага сігналу святлафора пад'ехаць да шлагбаўма;

- калі шлагбаўм узнімецца, заехаць на тэрыторыю пункта пропуску да месца праходжання пашпартнага кантролю і праверкі транспартнага сродку;

- аддаць памежніку дакументы на права перасячэння мяжы і тэхнічны пашпарт на транспартны сродак – для афармлення дакументаў;

- памежнік аглядае транспартны сродак, калі той рухаецца па "зялёным" калідоры;

- памежнік вяртае дакументы;

- транспартны сродак з пасажырам пад'язджае да выезду з пункта пропуску, дзе яго выпускаюць з пункта пропуску.

Пры ўездзе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь парадак перасячэння мяжы для легкавых транспартных сродкаў аналагічны за выключэннем таго, што кантрольны талон па-ранейшаму выдаецца на пад'ездзе да пункта пропуску і забіраецца пры выездзе з пункта пропуску.

Калі легкавы транспартны сродак рухаецца па "чырвоным" калідоры, то пасля праходжання пашпартнага кантролю накіроўваецца на аўтамабільны і мытны кантроль.

Для грузавога транспарту і пешаходаў парадак перасячэння мяжы не змяніўся.

Падрыхтавала Святлана ЦІШКО.

Яшчэ па тэме

У Каменным Логу – эксперымент

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 9 гадзін раніцы 1 снежня супрацоўнікі Смаргонскай пагранічнай групы сумесна з Ашмянскай мытняй і транспартнай інспекцыяй праводзяць эксперымент ў аўтадарожным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика