Прадалі за год два аўто. Ці ёсць ільготы па падаходным падатку?. 21.by

Прадалі за год два аўто. Ці ёсць ільготы па падаходным падатку?

20.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сям'я мінчан-пенсіянераў за год прадала два легкавыя аўтамабілі. Ну як прадала? Калі гаварыць пра "Жыгулі" 35-гадовага ўзросту, дык ад яго заяўнікі проста фактычна пазбавіліся як ад непатрэбнай рэчы — абы вызваліць месца ў гаражы.

Хоць мінімальны даход, не аспрэчваюць людзі, усё ж атрымалі — адзін мільён рублёў. За другі легкавік 1993 года выпуску пенсіянеры выручылі адну тысячу долараў. Дык у чым праблема? Мінчане ведаюць, што пры продажы больш як аднаго аўтамабіля на працягу каляндарнага года трэба звяртацца ў падатковую інспекцыю. І ім, не выключана, давядзецца заплаціць падаходны падатак на вышэйназваны прыбытак. Вось людзі і пыталіся: як гэта зрабіць правільна, ці належаць ім, як пенсіянерам па ўзросце, якія льготы ці прэферэнцыі па аплаце гэтага самага падатку?

Па каментарый "Звязда" звярнулася ў прэс-цэнтр інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Мінску. Яго супрацоўнікі аператыўна прадаставілі рэдакцыі кампетэнтную інфармацыю, што цікавіла заяўнікаў.

— Сапраўды, калі на працягу каляндарнага года — з 1 студзеня па 31 снежня — грамадзяне прадалі больш за адзін легкавы аўтамабіль, ім давядзецца звяртацца ў падатковую інспекцыю па месцы жыхарства, падаваць падатковую дэкларацыю, — сказалі нам. — Спатрэбіцца назваць дату продажу, імя, імя па бацьку, прозвішча, адрас пражывання пакупніка кожнай машыны. На падставе гэтых і іншых звестак падатковы інспектар зробіць разлік: ці трэба плаціць падаходны падатак, калі так, дык колькі канкрэтна. Сапраўды, могуць быць сітуацыі, калі грамадзянін, нават прадаўшы на працягу каляндарнага года больш за адзін легкавік, можа быць вызвалены ад яго аплаты ці заплаціць мінімальную суму. Умоўна кажучы, калі першы аўтамабіль быў некалі набыты за 100 долараў, а цяпер прададзены таксама за 100 долараў, дык даход тут выходзіць нулявы. Уявім, што другі легкавік некалі дастаўся грамадзяніну за 100 долараў, а цяпер ён пазбавіўся ад яго за 120 долараў. Прыбытак у гэтым выпадку склаў 20 долараў. Вось з іх фізічная асоба і павінна будзе заплаціць 12 працэнтаў падаходнага падатку. А можа, і не: усё залежыць ад канкрэтнай сітуацыі.

Цану продажу аўтамабіляў заяўнікам указваць і прадастаўляць пацвярджальныя дакументы не трэба: падатковыя органы выкарыстоўваюць спецыяльныя базы, куды такія звесткі ўносяцца пасля заключэння дагавораў куплі-продажу. Што датычыцца такога рарытэту, як 35-гадовыя "Жыгулі", дык у гэтым выпадку выкарыстоўваюцца спецыяльныя методыкі вызначэння іх кошту, дакладней, суадносін цаны куплі (некалі) і продажу.

Як распавялі далей у прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Мінску, на жаль, ніякіх ільгот ні пенсіянерам па ўзросце, ні нават ветэранам вайны ў гэтай частцы не прадугледжана. Саму падатковую дэкларацыю ў падатковую інспекцыю па месцы жыхарства трэба падаць у тэрмін да 1 сакавіка гэтага года.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сям'я мінчан-пенсіянераў за год прадала два легкавыя аўтамабілі. Ну як прадала? Калі гаварыць пра "Жыгулі" 35-гадовага ўзросту, дык ад яго заяўнікі проста...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика