На дапамогу разлічваць можна. 21.by

На дапамогу разлічваць можна

13.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наш сын з нявесткай пабудавалі 2-пакаёвую кватэру з выкарыстаннем банкаўскага крэдыту (бралі яго на агульных умовах). Цяпер трэба яго пагашаць, хоць гэта і складана, бо сумы вельмі значныя... Да таго ж у маладой сям'і чакаецца папаўненне. Кажуць, што ў гэтым выпадку можна разлічваць на дапамогу ў пагашэнні крэдыту. А ў якіх памерах?

З. Дзенісевіч, г. Брэст.

Так, дапамога маладой сям'і сапраўды можа быць аказана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2007 г. № 585 і ў наступных памерах:

пры нараджэнні першага дзіцяці або наяўнасці аднаго непаўналетняга дзіцяці — 20 бюджэтаў пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (далей — БПМ);

пры нараджэнні другога дзіцяці або наяўнасці дваіх непаўналетніх дзяцей — 40 БПМ;

БПМ — сацыяльны нарматыў, які зацвярджаецца штоквартальна. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2012 г. № 86 на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2012 г. БПМ зацверджаны ў памеры 706 880 рублёў.

Важна таксама адзначыць, што Указам кіраўніка дзяржавы ад 30 снежня 2011 г. № 610 парадак аказання фінансавай дапамогі дапоўнены нормай аб тым, што фінансавая дапамога будзе давацца толькі тым маладым сем'ям, якія будуць афіцыйна зарэгістраваны па месцы жыхарства ў пабудаваных (рэканструяваных) або набытых імі жылых памяшканнях.

Віктар Савіцкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш сын з нявесткай пабудавалі 2-пакаёвую кватэру з выкарыстаннем банкаўскага крэдыту (бралі яго на агульных умовах). Цяпер трэба яго пагашаць, хоць гэта і складана,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика