Цэнтралізаванае тэставанне праводзіцца па новым графіку
14.03.2012
—
Новости Общества
|
Зацвердзілі сёлетні графік правядзення цэнтралізаванага тэставання, паведамляе БелТА. Першы іспыт пройдзе па беларускай мове 13 чэрвеня. Рускую мову абітурыенты будуць здаваць 14 чэрвеня, 16 − біялогію, 17 − матэматыку, 19 − грамадазнаўства, 20 − хімію, 21 − сусветную гісторыю навейшага часу, 23 − фізіку, 24 − гісторыю Беларусі, 26 − замежную мову, 27 − геаграфію. Пачатак усіх іспытаў − а 11 гадзіне. Запісацца на цэнтралізаванае тэставанне можна будзе з 2 мая да 1 чэрвеня ўключна. Для тых, хто не змог па ўважлівай прычыне прыйсці на тэставанне па графіку, прадугледжаны рэзервны дзень 4 ліпеня. Зарэгістравацца на рэзервны іспыт трэба з 27 чэрвеня да 1 ліпеня. Летась ЦТ праводзілі з 14 да 29 чэрвеня. Графік змянілі, таму што з 1 да 12 чэрвеня пройдуць выпускныя экзамены. Паводле БелТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зацвердзілі сёлетні графік правядзення цэнтралізаванага тэставання, паведамляе БелТА.
|
|