Усё аб пенсіях. 21.by

Усё аб пенсіях

15.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

4 сакавіка на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь адбылася інтэрактыўная канферэнцыя на тэму "Усё аб пенсіях", у рамках якой можна было атрымаць кваліфікаваную кансультацыю па пытаннях прызначэння і выплаты пенсій.

Васіль Сімончык, Столінскі раён:

— Як, па прагнозах, зменіцца рэальны памер пенсіі ў 2012 годзе?

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Мінпрацы і сацабароны Ларыса Яшкова:

— Рэальны памер пенсіі па ўзросце сёлета, як плануецца, павялічыцца на 4,7 — 4,9 працэнта.

Наталля, Мінская вобласць:

— 1 мая 2012 г. мне спаўняецца 55 гадоў. Не працую са студзеня 2010 г. За які перыяд будзе вызначацца заробак для вылічэння маёй пенсіі?

Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валянціна Каралёва:

— З улікам палажэнняў артыкула 57 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні" пры прызначэнні пенсіі ў 2012 годзе пенсія вылічваецца з фактычнага заробку за любыя 18 гадоў запар па выбары асобы, якая звярнулася па пенсію, з апошніх 28 гадоў працы перад прызначэннем пенсіі. Паколькі вы не працуеце са студзеня 2010 г., заробак для вылічэння пенсіі будзе вызначацца за любыя 18 гадоў запар у перыядзе працы са студзеня 1981 года па снежань 2009 г. (пры ўмове адсутнасці перапынкаў у працы); калі ў гэтым перыядзе працы мелі месца перапынкі, то яны не ўлічваюцца пры разліку (гэта значыць, прапускаюцца), а "мяжа" перыяду, з якога выбіраецца 18 гадоў, апускаецца ніжэй за 1 студзеня 1981 года.

Святлана Савіч, Мар'іна Горка:

— Адкажыце, калі ласка, ці будзе павялічаны пенсійны ўзрост у бліжэйшы час?

Валянціна Каралёва:

— Не будзе.

Сняжана Міхайлоўская, Брэст:

— Ці можна пенсіянеру змяніць спосаб дастаўкі яму пенсіі? Што для гэтага трэба зрабіць?

Ларыса Яшкова:

— Заканадаўствам прадугледжаны тры спосабы выплаты пенсій: праз арганізацыі паштовай сувязі; банкі; арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па дастаўцы пенсій. Выбар спосабу робіцца самім пенсіянерам. Такім чынам, вы маеце права выбраць адзін з прымальных для вас спосабаў выплаты пенсіі, звярнуўшыся ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, якое ажыццяўляе ваша пенсіянаванне.

Багамазава М.М., Віцебск:

— Чаму існуе "ўраўнілаўка" ў выплаце пенсій? Той, хто не хацеў працаваць, і работнік, што займаў адказныя пасады, атрымліваюць пенсіі, розніца паміж якімі ўсяго 100 тыс. руб.

Валянціна Каралёва:

— Памер пенсіі залежыць ад працягласці стажу і велічыні заробку, прынятага для яе вылічэння. Мінімальная і максімальная пенсіі адрозніваюцца сёння ў 3 разы. Таму не пагаджуся з вашым сцвярджэннем аб нібыта існуючай "ураўнілаўцы". Ды і не ўсе работнікі, якія атрымлівалі невысокі заробак, не хацелі працаваць. Да прыкладу, работнікі сельскай гаспадаркі, адукацыі, культуры і інш.

Наталля Сакалоўская, Мінск:

— Ці зменіцца выплата пенсій працуючым пенсіянерам? Калі так, то якім чынам?

Валянціна Каралёва:

— Пытанне выплаты пенсій у перыяд работы застаецца прадметам вострых дыскусій. Аднак пенсія па сваёй сацыяльнай прыродзе з'яўляецца кампенсацыяй страчанага заробку (даходу) у сувязі з непрацаздольнасцю (старасць, інваліднасць) або стратай карміцеля. Таму ў перыяд работы пенсія не павінна выплачвацца ў поўным аб'ёме. У цяперашні час у перыяд работы пенсія выплачваецца з нязначнымі абмежаваннямі. Абмежаванні на выплату пенсій у перыяд работы захаваюцца і ў далейшым.

(Працяг чытайце

ў наступным нумары.)

Падрыхтавала Святлана БУСЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 сакавіка на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь адбылася інтэрактыўная канферэнцыя на тэму "Усё аб пенсіях", у рамках якой...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика