Літаратурныя масты дружбы. 21.by

Літаратурныя масты дружбы

20.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вітанне з Паднябеснай. З восьмага стагоддзя...

Класік кітайскай літаратуры Лі Бо прыцягвае шырокую ўвагу беларускіх перакладчыкаў і выдаўцоў.

І хаця нарадзіўся Лі Бо ў пачатку восьмага стагоддзя, упершыню яго вершы па-беларуску загучалі ў 1989 — на старонках зборніка "Тутэйшыя". Некалькі гадоў таму вершы ханьліня (у першым тысячагоддзі такое найвышэйшае вучонае званне давалі пры імператарскім двары) пераўвасобіў на мову Купалы народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін — у кнізе "Гуканне Усходу". На вечары Лі Бо, які прайшоў у сталічным Доме дружбы, свае пераклады паэтычных адкрыццяў класіка кітайскай літаратуры чытаў Мікола Мятліцкі. На мове арыгінала прыхільнікаў трапяткой вольналюбівай лірыкі знаёмілі з вершамі паэта-філосафа і песнямі на яго словы студэнты Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Беларускай акадэміі музыкі, а таксама саветнік на культуры пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыня Ван Жуй.

Са сваімі перакладамі Лі Бо на рускую мову выступіў выкладчык БДУ, паэт і мастак-каліграф Лі Цзо. Пра паездку ў Пекін, пра свае ўражанні ад знаёмства з сённяшнім Кітаем расказаў паэт Навум Гальпяровіч. Было агучана на вечары і вітанне ад старэйшыны пісьменніцкага цэху Кітая Гао Мана (нарадзіўся ў 1926 годзе, перакладчык А.С. Пушкіна, А. Ахматавай, М. Танка і С. Алексіевіч). "Калі б Лі Бо дажыў да нашых дзён, слухаючы вершы на беларускай мове, як узрадаваўся б ён! Думаю, што з'явіўся б бляск у яго вачах, напоўненых шчасцем і слязьмі, ды падняў бы ён келіх з віном і прачытаў бы верш пра дружбу нашых народаў!" — перадаў свае словы ўдзельнікам беларускай вечарыны Гао Ман.

Кастусь Ладуцька.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вітанне з Паднябеснай. З восьмага стагоддзя... Класік кітайскай літаратуры Лі Бо прыцягвае шырокую ўвагу беларускіх перакладчыкаў і выдаўцоў. І хаця нарадзіўся Лі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика