Буслы прыляцелі! Чакаем вясну!. 21.by

Буслы прыляцелі! Чакаем вясну!

20.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра прыход вясны сведчыць не толькі талы снег пад нагамі і ледзяшы, што імкліва падаюць з дахаў, але і птушкі, якія вяртаюцца з выраю. Можна меркаваць, што сапраўднага вясновага цяпла дачакаемся хутка, бо першы белы бусел ужо прыляцеў.

Сёлета яго заўважылі 12 сакавіка ў горадзе Маларыта Брэсцкай вобласці. Гэты факт зафіксаваў адзін з удзельнікаў праекта "Жывая вясна". Ініцыятыва аб'ядноўвае аматараў назірання за птушкамі з усёй Еўропы. Удзельнічаць можа кожны, дастаткова толькі зайсці на сайт www.sprіngalіve.net і пакінуць сваю інфармацыю пра тое, дзе, як і ў якой колькасці вы бачылі птушку пэўнага віду.

Птахамі, па якіх адсочваюць прыход вясны, лічацца белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка. Паводле інфармацыі грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", сёлета беларусы пакінулі на сайце "Жывой вясны" больш за 4 тысячы назіранняў, што адпавядае чацвёртаму месцу па актыўнасці сярод 30 еўрапейскіх краін. "Гэта сведчыць пра тое, што жыхары Беларусі любяць прыроду і з ахвотай назіраюць за вясеннім прылётам птушак", — лічаць каардынатары "Жывой вясны".

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра прыход вясны сведчыць не толькі талы снег пад нагамі і ледзяшы, што імкліва падаюць з дахаў, але і птушкі, якія вяртаюцца з выраю. Можна меркаваць, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика