Месца для пражывання ці для жыцця?. 21.by

Месца для пражывання ці для жыцця?

06.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі грамадзяне ідуць на прыём да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка, значыць, праблемы ў іх сапраўды складаныя.

Улады тэрмінова ўмяшаюцца ў жыллёвую сітуацыю двух сірот з Магілёва. Іх бацькоў пазбавілі правоў больш за дзесяць гадоў таму, а цяпер, пасля інтэрната, маладыя людзі імкнуцца наладзіць жыццё. Брат вучыцца ў ваеннай акадэміі, а сястра, якая стала ўжо маладой маці, клапоціцца пра жыллё.

Справа ў тым, што бацькоўскі дом у абласным цэнтры — гэта старая трухлявая хата, і жыць у ёй немагчыма. "Калі мы былі дзецьмі, там ужо не было вокнаў", — шчыра сказалі заяўнікі на прыёме ў Пятра Рудніка.

Пакуль жанчына з дзіцем кватаруе ў сваякоў, мяркуецца тэрмінова даследаваць хату і зрабіць афіцыйнае заключэнне. Калі дом будзе прызнаны непрыдатным, то сіроты атрымаюць у бліжэйшай будучыні новае жыллё.

"Нядобрая катэра" дасталася і жыхарцы Магілёва, якая атрымала ад дзяржавы сацыяльнае жыллё. Радаваліся маці і яе дачка нядоўга: высветлілася, што ў кватэры перавышаны бяспечныя ўзроўні бензолу і фармальдэгіду. Памянялі лінолеум, тройчы праводзілі замеры, але ліквідаваць хімічную атаку так і не ўдалося. Больш за тое — не знойдзена крыніца атруты!

"З такім мы яшчэ не сустракаліся", — адрэагавалі ўдзельнікі прыёму грамадзян. І прынялі рашэнне: стварыць камісію з удзелам кампетэнтных спецыялістаў і высветліць, у чым усё ж такі справа. Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Станіслаў Барадаўка паабяцаў, што сям'і дадуць часовае жыллё, каб маці з дачкой не блукаць па сваяках і знаёмых. Акрамя гэтага, узнікаюць пытанні і ў дачыненні да суседніх кватэр — а якая там сітуацыя з хімічнымі рэчывамі?..

Бабруйчанка мае дом і агарод каля рэчкі Бабруйкі, і калі ўвесь горад радуецца хуткаму завяршэнню шматгадовай эпапеі з добраўпарадкаваннем прыбярэжнай зоны, жанчына абурана адабраннем у яе часткі зямельнага ўчастка. Заяўніца лічыць, што такія захады ставяць яе шматдзетную сям'ю ў складанае становішча.

Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў выказаў гатоўнасць знайсці паразуменне: улады гатовы заплаціць кампенсацыю, а таксама замест знесенага хлява і прыбіральні прапануюць правесці газ на долевых умовах і зрабіць мясцовую каналізацыю. Кампраміснае рашэнне — так гэта называецца.

Менавіта яго спатрэбілася шукаць у сітуацыі, якая склалася з гаражамі ў вёсцы Салтанаўка Магілёўскага раёна. Гадоў сорак таму некалькі гаражоў было пабудавана на зямлі, замацаванай за вайскоўцамі. "Месца для забудовы паказаў асабіста камандзір часці, які для нас быў богам, царом і воінскім начальнікам", — так растлумачыў заяўнік, але сёння па законе гэта лічыцца "самавольным будаўніцтвам". Калі паўстала пытанне аб будаўніцтве паблізу ажыўленай трасы стаянкі для грузавікоў, запраўкі і іншага сэрвісу, то гаражы вырашана было ліквідаваць.

Паводле прапановы Магілёўскага райвыканкама, людзям дадуць новыя ўчасткі за сто метраў ад ранейшых, і драўляныя пабудовы можна перанесці, а вось два капітальныя гаражы давядзецца банальна разбурыць. Іначай зрабіць нельга, бо, як патлумачыў Пётр Руднік, размова ідзе пра важны праект развіцця тэрыторыі. Але ўсё ж улады гатовы пашукаць магчымасці для таго, каб часткова кампенсаваць выдаткі, каб даць магчымасць пабудавацца на новым месцы, і цяпер ужо не самавольна, а на цалкам законных падставах.

Жыхарка аграгарадка Любонічы, што на Кіраўшчыне, мае прэтэнзіі па выдзяленні жылля для грамадзянскага мужа. З гэтым будзе разбірацца спецыяльная камісія, але жанчына прыехала ў Магілёў расказаць і пра грамадскую праблему: з-за няспраўнага гідратэхнічнага абсталявання ў Лабонічах знішчана сажалка.

Аказалася, што аднаўленнем сажалкі заклапочаны і мясцовыя ўлады: заключана дамова аб намерах з мінскімі прадпрымальнікамі, якія абяцаюць зрабіць рамонт, а далей выкарыстоўваць сажалку для рыбаводства. Між тым, агульны кошт работ, па ацэнках спецыялістаў, можа перавысіць мільярд рублёў. Таму Пётр Руднік параіў пашукаць свае магчымасці для таго, каб зрабіць сажалку і арганізаваць у Любонічах платную рыбалку — а тым самым атрымаць прыбытак і ажывіць месца адпачынку. "Трэба ствараць, а не разбураць!" — гэтую выснову падтрымалі ўсе.

Па параду да кіраўніка звярнуліся магілёўскія забудоўшчыкі. Іх кааператыў хацеў узвесці будынак пасярод іншых дамоў, але жыхары апошніх змагаліся за свой двор... Затым сталі шукаць з уладамі іншыя варыянты, у выніку мінула багата часу, а цяпер, у новай сітуацыі, забудоўшчыкі (іх прынамсі два дзясяткі) страцілі магчымасць на атрыманне льготных крэдытаў. Што рабіць у сітуацыі, калі жыллё вельмі патрэбна, а рэальных крэдытных магчымасцяў недастаткова?

— Папракаць адзін аднаго — неэфектыўная справа, — заўважыў Пётр Руднік. — Трэба разгледзець усе магчымыя варыянты: як людзям, якія маюць найбольш вострую патрэбу ў жыллі, атрымаць палёгку.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі грамадзяне ідуць на прыём да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка, значыць, праблемы ў іх сапраўды складаныя. Улады тэрмінова ўмяшаюцца ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика