Жонка апошняй ахвяры выбуху ў мінскім метро цяпер працуе ў "хуткай". 21.by

Жонка апошняй ахвяры выбуху ў мінскім метро цяпер працуе ў "хуткай"

10.04.2012 19:10 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жонка апошняй ахвяры выбуху ў мінскім метро цяпер працуе ў “хуткай”


Доктар Андрэй Ільін стаў апошняй, 15-й ахвярай выбуху ў мінскім метро. Намеснік галоўнага ўрача Мінскай станцыі хуткай дапамогі памёр раніцай 25 траўня, праз паўтара месяца пасля тэракта.
 
Наталля, жонка Андрэя, засталася з двума маленькімі дзецьмі. “Для мяне было адкрыццём, што людзі дапамагаюць, — кажа яна. — Не толькі калегі і аднагрупнікі мужа, якія падтрымлівалі мяне з першай хвіліны, але і зусім чужыя людзі. Вельмі шмат, не дзесяць і не дваццаць чалавек. І юрыдычныя асобы пералічвалі грошы на дабрачынны рахунак. Я нават не задумвалася над тым, каб палічыць іх”.

Зараз Наталля збіраецца закрыць рахунак. Кажа, што не адчувае сябе кінутай і бездапаможнай. Распавядае пра матэрыяльную дапамогу, якую пералічыў Мінгарвыканкам. І думае пра тое, каб нарэшце, упершыню за доўгі час, з’ездзіць з сынам у адпачынак.

Наталля Ільіна:
“Я ўдзячная за тое, што мяне падтрымалі ў самым пачатку. Неяк было вельмі цяжка. А цяпер я ўжо не прашу ні ў каго дапамогі. Ёсць людзі, якія атрымалі цяжкія раненні: ім трэба дапамагаць і надалей. А я ўжо свой дабрачынны рахунак амаль закрыла. Я ў асноўным разлічваю на сябе”.

Андрэй Ільін аддаў медыцыне больш за 10 гадоў. У студэнцкія часы працаваў фельчарам, а пасля заканчэння медыцынскага ўніверсітэта — доктарам. Калі Андрэя, якому выбухам пашкодзіла вочы, пад рукі выводзілі са станцыі “Кастрычніцкая”, ён сказаў медыкам, што працуе ў “хуткай дапамозе”, і папрасіў ратаваць іншых людзей.
 
 
Зараз на “хуткай” працуе яго жонка Наталля:
 
— Я памяняла працу. Выйшла да часу з дэкрэтнага адпачынку. Дзякуй калегам мужа, яны далі мне магчымасць, узялі мяне працаваць у той аддзел, які ўзначальваў муж. Для мяне гэта было вельмі важна, — распавядае Наталля Ільіна.
— Вы цяпер таксама працуеце на “хуткай”? — удакладняе Еўрарадыё.
— Так.
— Вы і раней працавалі доктарам?
— Я санітарны ўрач паводле дыплому. Гігіеніст-эпідэміёлаг.
 
Дачцэ Андрэя Ільіна цяпер год і чатыры месяцы. Чаму побач няма бацькі, яна не разумее. А вось патлумачыць сыну, што здарылася з татам, было нашмат складаней.
 

“Я вырашыла сказаць яму ўсё, як ёсць,
— працягвае Наталля. — Ён перажываў і, натуральна, плакаў. Але ён мужчына, ён мужна ўсё гэта перажыў. Мабыць, нават лепш, чым я”.
 
Наталля Ільіна пазбягае адказу на пытанне наконт смяротнага пакарання. Маўляў, пра гэта цяжка гаварыць. На пытанне: “Як вы перажылі страту?” — адказвае: “Я гэтую страту яшчэ не перажыла”
 
11 красавіка Наталля Ільіна збіраецца прыйсці на адкрыццё помніка ахвярам выбуху ў мінскім метро.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснік галоўнага ўрача Мінскай станцыі хуткай дапамогі памёр раніцай 25 траўня, праз паўтара месяца пасля тэракта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика