Цяпло праз дзве тысячы гадоў. 21.by

Цяпло праз дзве тысячы гадоў

21.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусы змогуць пакланіцца святыням Афона

29 красавіка ў Мінск з аднаго з манастыроў Святой Гары Афон прыбудзе каўчэг з часцінкай Пачэснага Жыватворнага Крыжа Гасподняга (на якім быў укрыжаваны Ісус Хрыстос) і мошчаў святой вялікамучаніцы Варвары і святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Святыні будуць знаходзіцца ў сталічнай царкве святой Марыі Магдаліны да 5 мая, наступныя 2 дні — у Свята-Іверскім храме Бабруйска, з 7 па 9 мая — у Спаса-Праабражэнскім саборы Магілёва, з 9 па 11 мая — ва Успенскім саборы Віцебска і з 11 па 12 мая — у кафедральным Пакроўскім саборы Гродна. Храм роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ХІХ ст. у Мінску, дзе святыні будуць знаходзіцца самы доўгі час — 6 дзён.

"Пасля заваявання Святой Зямлі арабамі ўсе іерусалімскія святыні былі перанесеныя ў Канстанцінопаль, — паведаміў журналістам старшыня брацтва імя свяціцеля Мікалая Цудатворца Сяргей БАРТАШЭВІЧ. — Пасля захопу самога Канстанцінопаля і краху Візантыйскай імперыі рэліквіі былі вывезены на Святую Гару Афон і ў краіны Заходняй Еўропы. Перанясенне Святога Крыжа старанна дакументавалася".

Галоўная славутасць грэчаскага манастыра — частка левай рукі святой Марыі Магдаліны, якая захоўвае цяпло чалавечага цела.

"Святая роўнаапостальная міраносіца Марыя Магдаліна, у гонар якой асвячоны наш храм, з дзяцінства пакутавала на цяжкую духоўную хваробу... Гэта была сапраўдная хвароба, а не маральная сапсаванасць, — тлумачыць протаіерэй Мікалай Мар'янскі, клірык Мінскага Свята-Марыі-Магдалінінскага храма. — Трэба ведаць, што святая Марыя Магдаліна і евангельская грэшніца — гэта розныя асобы".

Пасля таго, як Хрыстос вылечыў Марыю з палесцінскага горада Магдалы, што на беразе Тыверпядскага (Галілейскага) возера, яна ніколі не пакідала свайго Настаўніка. Разам з Прасвятой Багародзіцай і апосталам Іаанам яна стаяла ля Крыжа і бачыла пакуты і смерць Ісуса. Яна апярэдзіла жанчын-міраносіц, калі прыйшла да пахавальнай пячоры на трэці дзень пасля распяцця і ўбачыла яе пустой... Ёй, спакутаванай горам, раней за астатніх явіўся ўваскрэслы Хрыстос. Марыя Магдаліна стала першым чалавекам, хто прамовіў фразу, якую вось ужо амаль 2000 гадоў паўтараюць з радасцю хрысціяне: "Хрыстос уваскрэс!"

"Хрысціяне вучацца ў гэтай святой любові да Госпада, набожнаму жыццю па Яго запаветах", — кажа айцец Мікалай.

Святая Варвара нарадзілася амаль на 3 стагоддзі пазней за Марыю Магдаліну на тэрыторыі сённяшняй Сірыі. Яна пацярпела за сваю веру ад рук уласнага бацькі-язычніка. Гэтую святую вернікі просяць аб заступніцтве, каб пазбегнуць раптоўнай смерці без пакаяння і прычашчэння Святых Тайнаў. Манастыр Сымонапятра (камень Сымона) XІІІ ст. — адзін з 20 манастыроў Афона, адкуль прыбудуць святыні ў Беларусь.

Згодна з правілам, якое дзейнічае на Афоне, святыні з манастыроў выносіць дазваляецца толькі раз на год. Прынясенне ў Беларусь гэтых хрысціянскіх рэліквій стала магчымым дзякуючы ініцыятыве брацтва ў гонар свяціцеля Мікалая пры Свята-Марыі-Магдалінінскай царкве Мінска, звароту Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта і блаславенню Усяленскага Патрыярха Варфаламея.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусы змогуць пакланіцца святыням Афона 29 красавіка ў Мінск з аднаго з манастыроў Святой Гары Афон прыбудзе каўчэг з часцінкай Пачэснага Жыватворнага Крыжа...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика