Брэсцкае абласное ўпраўленне ААТ "ААБ Беларусбанк": максімальная эфектыўнасць пры мінімальных затратах. 21.by

Брэсцкае абласное ўпраўленне ААТ "ААБ Беларусбанк": максімальная эфектыўнасць пры мінімальных затратах

26.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віктар ЛЕЧАНКОЎ, начальнік філіяла № 100 — Брэсцкага абласнога ўпраўлення:

"Наша задача — поўнае выкарыстанне сваіх рэзерваў і магчымасцяў"

Сённяшні спецвыпуск газеты "Звязда" і ААТ "ААБ Беларусбанк" — працяг абмеркавання фінансавай тэмы ў рэгіёнах на прыкладзе Брэсцкай вобласці. Тут, у рэчышчы стратэгіі галаўнога банка, у сваёй рабоце для дасягнення максімальна эфектыўнага выніку пры мінімальных затратах, строга прытрымліваюцца пэўных правілаў. Бадай, галоўнае з іх — прынцып індывідуальнага падыходу да кліентаў і партнёраў, што з'яўляецца найважнейшым рэсурсам дадатковага сэрвісу. Час паказвае, што разам з іншымі рычагамі і метадамі работы гэта дазволіла захаваць і памножыць тыя напрацоўкі, якія складаліся на працягу шэрагу гадоў, а таксама сфарміраваць далейшую пазітыўную дынаміку паказчыкаў працы. Тактыка дзеянняў, што выкарыстоўваецца, мае на канчатковай мэце ўстойлівае фінансавае становішча: яно з'яўляецца гарантыяй захаванасці давераных банку сродкаў насельніцтва і прадпрыемстваў, і арганізацый.

Наш суразмоўца — начальнік філіяла № 100 — Брэсцкага абласнога ўпраўлення Віктар ЛЕЧАНКОЎ.

— Віктар Мікалаевіч, прыемна адчуваць сябе, калі душу радуе той факт, што ў банкаўскім асяроддзі нашай краіны і за яе межамі імідж ААТ "ААБ Беларусбанк" самы станоўчы. Гэта ж у поўнай ступені тычыцца і Брэстчыны?

— Дзякуй за камплімент. Безумоўна, гэта так. Банк зарэкамендаваў сябе надзейнай фінансава-крэдытнай установай на рынку Брэстчыны, паслугамі якой карыстаецца большасць прадпрыемстваў і жыхароў горада і вобласці. І сакрэт такога даверу даволі просты: працуючы на фінансавым рынку рэспублікі амаль дзевяць дзясяткаў гадоў, ААТ "ААБ Беларусбанк" вядомы як надзейны і даступны банк. Для вырашэння сваіх праблем да яго звяртаюцца многія суб'екты гаспадарання і жыхары горада Брэста і Брэсцкай вобласці. Скажу больш. Сёння ўстановамі банка вобласці на патрэбы рэгіёна накіравана звыш 10 трлн рублёў крэдытных рэсурсаў. Яго паслугамі карыстаецца амаль 54% прыватных укладчыкаў банкаўскага рынку, 85% фізічных асоб — усіх крэдытаатрымальнікаў банкаўскай сістэмы вобласці звярнуліся па фінансаваую падтрымку ва ўстановы Беларусбанка. Амаль палове ўсіх суб'ектаў гаспадарання, якія скарысталіся для развіцця свайго бізнэсу пазыковымі фінансавымі крыніцамі, знойдзена магчымасць іх выдаць менавіта Беларусбанкам. Важкая яго доля і ва ўмацаванні гандлёвага балансу вобласці: абарот кліентаў банка як па экспарце, так і па імпарце займае больш чым пятую частку ад тых, што склаліся па рэгіёне ў цэлым.

— Тут якраз наспявае пытанне: на чым грунтуецца даволі паспяховая дзейнасць галоўнай банкаўскай установы краіны на Брэстчыне?

— Безумоўна, на прафесійных якасцях яго супрацоўнікаў і граматным падыходзе да справы. Увогуле, дасягненне станоўчых вынікаў і паспяховая работа — гэта не толькі наша заслуга, але, у першую чаргу, рэпутацыя ААТ "ААБ Беларусбанк", якая набывалася на працягу ўсяго перыяду дзейнасці. Зараз у вобласці яе ўмацаваннем штодня займаюцца каля 3 тысяч чалавек. На сваіх працоўных месцах яны забяспечваюць дзейнасць больш чым 400 падраздзяленняў банка ва ўсіх кутках рэгіёна. У нашых установах створаны сучасныя ўмовы абслугоўвання, амаль ва ўсіх — з прымяненнем новых тэхналогій. Тут магчыма аператыўна вырашаць свае фінансавыя задачы як у зручным памяшканні, так і канфідэнцыяльна.

Сёння шмат можна чуць пра складнікі стабільнасці і эфектыўнасці ў любым бізнэсе. Як банкаўскі работнік са стажам, адзначу, што для паспяховай дзейнасці трэба злучыць разам шмат элементаў. І гэта, бадай, самае цяжкае. Пра рэпутацыю Беларусбанка я ўжо сказаў — яна, што называецца, бездакорная. Агульнавядома, што давер адразу атрымаць немагчыма. Гэта тое, што назапашваецца мікраскапічнымі крокамі, упартай працай і бездакорнай дзейнасцю шмат гадоў. Сёння банку давяраюць свае грошы сотні тысяч людзей, нашымі паслугамі карыстаюцца дзясяткі тысяч прадпрыемстваў і арганізацый Брэстчыны. Іншы раз падумаеш: чаму людзі часцей выбіраюць нас? Аказваецца, усё проста: грамадства рухаецца наперад, да лепшага. А таму перадавыя тэхналогіі, аператыўнасць і сучасныя метады работы — гэта менавіта нашы прынцыпы работы.

Беларусбанкам, які мае амаль стагадовую гісторыю, быў пройдзены вялікі шлях: ад сціплых устаноў, якія выконвалі функцыі ашчадна-камунальных кас, да сучасных фінансава-крэдытных арганізацый. Пры гэтым некаторыя аддзяленні Брэсцкай вобласці змаглі вырасці да ўзроўню ўніверсальных банкаў, якія маюць вялізны абарот і ўражлівыя спісы буйных карпаратыўных кліентаў. З кожным годам яны ўпісваюць усё новыя цікавыя старонкі ў гісторыю банкаўскай справы на Брэстчыне. Выключэннем не стаў і сёлетні год. Ва ўмовах жорсткага канкурэнтнага асяроддзя — а ў рэгіёне працуюць 24 фінансавыя ўстановы — Беларусбанк захоўвае стабільную пазіцыю ў асноўных сегментах рынку банкаўскіх паслуг.

Другім прыярытэтам у нашай працы з'яўляецца яе якасць. У гэтым плане яркі паказчык — наяўнасць праблемных пазык па крэдытах юрыдычных і фізічных асоб. Праведзеная работа дазволіла забяспечыць долю праблемных крэдытаў у агульнай запазычанасці кліентаў да неабходнага мінімуму.

Як вядома, немалаважным з'яўляецца забеспячэнне эфектыўнай працы пры мінімальных затратах. У разрэзе вырашэння гэтай задачы заслугоўвае большай увагі пытанне выкарыстання сродкаў на забеспячэнне дзейнасці банка. За першае паўгоддзе 2012 г. у цэлым была дасягнута эканомія. Гэта стала магчымым дзякуючы пастаяннаму кантролю за рацыянальным расходаваннем матэрыяльных рэсурсаў. Разам з тым, гэтая работа будзе працягнута. Мы ўпэўнены, што шляхі для эканоміі маюцца на кожным працоўным месцы. Узяць, напрыклад, пытанне эфектыўнай працы аддзяленняў. Яно з'яўляецца пастаяннай тэмай для абмеркаванняў і пошуку кірункаў па змяншэнні страт. У сувязі з гэтым узяты курс на поўны перагляд дзейнасці банка ў кожным населеным пункце.

— Віктар Мікалаевіч, у любой галіне айчыннай эканомікі поспех у многім залежыць ад разваротлівасці пастаўшчыка паслуг. У банкаўскай сферы — таксама. Наколькі важна хутка — а гэта вызначае спажывецкі попыт — і ўмела трасфармаваць адны віды прапаноў на другія, больш прагрэсіўныя і запатрабаваныя?

— Уменне падладжвацца да сітуацыі і ісці ў нагу з часам — гэта тыя складнікі, з якіх фарміруецца аснова поспеху. Няпростыя абставіны, што маюцца на фінансавых рынках, з улікам кадравых магчымасцяў, назапашанага вопыту ў рэальным вымярэнні абазначылі ўмовы працы нашых устаноў, акрэслілі рамкі для работы і падштурхнулі да павышэння ўзроўню аператыўнасці пры рэагаванні на змяненне сітуацыі.

Падраздзяленнямі банка вобласці больш канкрэтна пачалі правярацца ўсе стадыі банкаўскага працэсу як адзінага бізнэсу. Больш важкім стаў прынцып індывідуальнага падыходу да кліентаў і партнёраў як найважнейшы рэсурс дадатковых даходаў і выканання рэжыму эканоміі. Гэта дазволіла захаваць тыя напрацоўкі, якія складаліся на працягу шэрагу гадоў, а таксама сфарміраваць далейшую пазітыўную дынаміку паказчыкаў нашай працы.

У фінансавым стане падраздзяленняў вобласці самым значным было і застаецца ўстойлівае забеспячэнне планавага задання па прыбытку. Дынаміка даходнасці ўстойлівая і ўяўляе сабой адлюстраванне тых тэндэнцый, якія былі закладзены ў папярэднія гады.

Як і раней, ліквіднасць банка з'яўляецца асноўным арыенцірам у нашай працы. У гэтым кірунку акцэнт пастаўлены на дасягненне апераджальных тэмпаў росту прыцягнутых рэсурсаў над размешчанымі: прырост сродкаў кліентаў склаў больш за 122%. Прыкладна такім быў рост актываў.

У цэлым жа за мінулае паўгоддзе працягвала пашырацца рэсурсная база, сфарміраваная за кошт кліентаў — юрыдычных і фізічных асоб. Характэрным для яе дынамікі стаў устойлівы рост усіх складнікаў, нягледзячы на асаблівасці сітуацыі на фінансавым рынку. Па гэтым кірунку для далейшага павелічэння такой рэсурснай базы будзе працягвацца індывідуальнае суправаджэнне патэнцыяльных кліентаў, а таксама больш аператыўнае і паглыбленае вывучэнне не толькі ўмоў прыцягнення сродкаў банкамі-канкурэнтамі, але і тактыкі іх працы.

Толькі разумная эканомія і нарошчванне даходаў могуць забяспечыць вобласці дасягненне неабходнай вытворчасці працы. Таму задача калектыву — поўнае выкарыстанне сваіх рэзерваў і магчымасцяў.

Пластыкавыя карткі

Праца з банкаўскімі пластыкавымі карткамі з'яўляецца адным з самых маладых напрамкаў рознічнага бізнэсу. За няпоўныя 20 гадоў развіцця ў Брэсцкай вобласці банк замацаваўся ў лідарах як па эмісіі картак (48,9%), так і па развіцці ўмоў для іх паўсюднага выкарыстання і прымянення: банкаматы (35,5%), інфакіёскі (70,1%), тэрміналы ў сферы гандлю і паслуг (59,1%). На змену першаму этапу развіцця, калі картка з'яўлялася хутчэй іміджавым атрыбутам і выкарыстоўвалася для зняцця наяўных грошай і правядзення плацяжоў за тавары і паслугі, настаў перыяд яе якаснага выкарыстання на аснове новых тэхналогій, якія прапаноўвае банк.

Шырокі спектр прадстаўленых банкам картак дазваляе кліенту выбраць для сябе з улікам функцыянальных магчымасцяў, з пункту гледжання вырашэння сваіх інтарэсаў і задач, найбольш выгадную і зручную. У спісе банка карткі з функцыямі правядзення разлікаў як унутры краіны, так і за яе межамі.

Карткі "аграрная", "ашчадная" і "пенсійная" дазваляюць іх уладальнікам не толькі свабодна распараджацца ўласнымі сродкамі, але і пры гэтым штомесяц атрымліваць прыбаўку ў памеры разлічаных працэнтаў на астатак сродкаў на карт-рахунку. Для нашых маладых кліентаў выпускаюцца "студэнцкія" і "дзіцячыя" карткі. У арсенале банка — карткі з індывідуальным дызайнам, а зусім нядаўна мы прапанавалі жыхарам вобласці новы прадукт з асаблівым дызайнам і маляўнічай упакоўкай — падарункавую картку.

Ва ўмовах электронна-тэхнічнага прагрэсу, які бурна развіваецца, банк актыўна ўкараняе новыя паслугі і сэрвісы. Некалькі гадоў таму, можна сказаць, адзінкі карысталіся паслугай SMS-банкінгу, а сёння сістэма дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ў нашых кліентаў з'яўляецца найбольш запатрабаванай і папулярнай. На змену SMS-банкінгу актыўна прыходзіць М-банкінг і інтэрнэт-банкінг. З дапамогай мабільнага тэлефона можна правесці любыя камунальныя плацяжы, атрымаць дадатковыя інфармацыйныя паслугі: даведацца курсы замежных валют, цану на каштоўныя металы і камяні, экстранна заблакаваць і разблакаваць картку. Акрамя традыцыйных разлікаў, не губляючы свайго часу, седзячы за камп'ютарам, магчыма кіраваць сваім карт-рахункам праз інтэрнэт-банкінг, а таксама аплаціць у інтэрнэт-магазінах розныя тавары і паслугі — ад кнігі да білета на транспарт. Рост такіх плацяжоў з кожным месяцам відавочны. Сёння ўдзельная вага аперацый праз сістэму дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ў агульнай колькасці безнаяўных аперацый даволі істотная, а прырост аб'ёмаў плацяжоў за паўгоддзе склаў 30%.

Прытрымліваючыся прынцыпу "Банк заўсёды побач", тут імкнуцца павышаць фінансавую граматнасць насельніцтва, культуру выкарыстання пластыкавых картак, наладжваючы "прамыя лініі" праз СМІ, праводзячы "дні кліента", рэкламныя акцыі і гульні і інш.

Касавая работа і інкасацыя

Адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці аддзела па рабоце з каштоўнасцямі з'яўляецца арганізацыя работы па правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне грашовага абарачэння, максімальнага скарачэння наяўных грошай у абарачэнні. Для гэтых мэт у Брэсцкім абласным упраўленні дзейнічае сістэма кантролю эфектыўнага выкарыстання наяўных установамі ААТ "ААБ Беларусбанк" Брэсцкай вобласці. Аналізуюцца звесткі штодзённага балансу, патрабаванні падраздзяленняў філіялаў на падмацаванне гатоўкай, звесткі па маніторынгу банкаматаў, графік выплаты заработнай платы, каляндар выдачы наяўных грашовых сродкаў.

Дзякуючы выкарыстанню ў працы комплекснага падыходу да кіравання наяўнымі грашовымі патокамі дасягаецца збалансаванасць рэшткаў гатоўкі ў адпаведнасці з аптымальнымі патрэбамі.

Не менш важнай задачай для аддзела з'яўляецца арганізацыя работы па інкасацыі і перавозцы каштоўнасцяў. Сёння служба інкасацыі ўстаноў філіяла № 100 Брэсцкага абласнога ўпраўлення мае самую разгалінаваную сетку. У распараджэнні службы 69 браніраваных аўтамабіляў, баявая табельная і аўтаматычная зброя, сродкі абароны і аператыўнай радыёсувязі. Больш за дзвесце прафесіяналаў забяспечваюць якаснае і аператыўнае абслугоўванне кліентаў на 42 маршрутах інкасацыі.

Зараз тут прапаноўваецца кліентам шырокі спектр паслуг па інкасацыі і перавозцы наяўных грошай, валютных і іншых каштоўнасцяў. Пра высокую ступень даверу кліентаў сведчыць і колькасць аб'ектаў, якія абслугоўваюцца. Больш за 1300 арганізацый гандлю і сэрвісу Брэсцкай вобласці карыстаюцца паслугамі па інкасацыі грашовай выручкі. Адметна, што інкасацыйнымі паслугамі на ўзаемавыгадных умовах карыстаюцца і некаторыя банкі. Акрамя высокай якасці абслугоўвання ААТ "ААБ Беларусбанк" прапаноўвае гібкую сістэму разлікаў і ўстанаўленне камісійнага ўзнагароджання.

За гады развіцця служба інкасацыі ААТ "ААБ Беларусбанк" пастаянна паляпшала сваю тэхнічную аснашчанасць і ўдасканальвала сістэму падрыхтоўкі кадраў. Асноўным рэсурсам, які найбольш значна ўплывае на эфектыўнасць і бяспеку працы па інкасацыі і перавозцы каштоўнасцяў, з'яўляецца падрыхтаваны кадравы склад кіраўнікоў усіх філіялаў Брэстчыны. Дзякуючы выкарыстанню імі ў працы сучасных метадаў і тэхналогій забяспечваецца бесперабойная і якасная праца ўсіх тэрытарыяльных службаў, а навучаны належным чынам персанал можа стаць годнай заменай у будучыні.

Пэўнае месца на рынку банкаўскіх паслуг займаюць аперацыі па продажы памятных і юбілейных манет. Ужо каля дзясятка гадоў структурныя падраздзяленні ААТ "ААБ Беларусбанк" Брэсцкай вобласці паспяхова ажыццяўляюць рэалізацыю манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

А са снежня 2011 года ААТ "ААБ Беларусбанк" па ўзгадненні з АТ "Манетны двор Польшчы" першым з банкаў пачаў ажыццяўляць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь продаж манет з высакародных металаў, якія ўяўляюць сабой мастацкую каштоўнасць і адчаканены абмежаваным тыражом.

У сувязі з юбілеем Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у абарачэнне памятныя манеты "Беларусбанк. 90 гадоў": сярэбраную — наміналам 20 рублёў; медна-нікелевую — наміналам 1 рубель. Іх у хуткім часе можна будзе набыць у падраздзяленнях нашага банка.

Дзейнасць аддзела ў той ці іншай ступені закранае інтарэсы як рознічнага, так і карпаратыўнага бізнэсу, і толькі сумеснае ўзаемадзеянне зацікаўленых службаў дазваляе дасягнуць высокіх вынікаў.

Актыўны лад жыцця

На базе ўстаноў ААТ "ААБ Беларусбанк" Брэсцкай вобласці створаны і актыўна дзейнічаюць грамадскія арганізацыі. Самай шматлікай з'яўляецца прафсаюзная, якая аб'ядноўвае ў сваіх радах больш за 3 тысячы работнікаў банка.

У Брэсцкай вобласці праводзіцца шмат розных мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне неабходных умоў для працы і адпачынку як работнікаў банка, так і членаў іх сем'яў.

Актыўны адпачынак добра адбіваецца на атмасферы ў калектыве, павышае працаздольнасць і выніковасць працы. Аэробіка, футбол, валейбол, настольны тэніс, більярд, плаванне, летнія і зімовыя турзлёты — усё гэта з'яўляецца неад'емнай часткай жыцця калектыву.

У будынку абласнога ўпраўлення працуе медпункт, бібліятэка, трэнажорная зала, більярдны клуб. Спецыялісты не толькі могуць адпачыць і аднавіць сілы пасля працоўнага дня, але і падрыхтавацца да ўдзелу ў розных спаборніцтвах, што забяспечвае прызавыя месцы ў многіх відах спорту.

Недалёка ад Брэста ў маляўнічым і экалагічна чыстым месцы, на беразе ракі Мухавец, размешчаны Цэнтр аздараўлення "Сонечны", здольны адначасова прымаць да 100 чалавек. Якасная функцыянальная дыягностыка, найноўшае медыцынскае абсталяванне, камфартабельныя нумары, здаровае харчаванне, комплекс паслуг для заняткаў фізкультурай і спортам прывабліваюць гасцей не толькі з Рэспублікі Беларусь, але з блізкага і далёкага замежжа.

Прафсаюзнымі актывістамі пастаянна праводзяцца вялікія культурныя праграмы, якія ўключаюць экскурсіі ў Брэсцкую крэпасць, Белавежскую пушчу, наведванне забаўляльных і ўрачыстых мерапрыемстваў. Адным словам, у нас ёсць усё, што неабходна для эфектыўнай працы і якаснага адпачынку. Пацвярджэннем гэтага можна лічыць абласны турыстычны злёт, прысвечаны 90-годдзю ААТ "ААБ Беларусбанк", які адбыўся ў першай дэкадзе ліпеня.

Па яго заканчэнні вызначыліся лепшыя: 1-е месца — філіял № 802; 2-е месца — філіял № 100; 3-е месца — філіял № 121.

Віншуем прызёраў абласнога турыстычнага злёту!

Рознічны бізнэс

ААТ "ААБ Беларусбанк" — гэта ўнікальная філіяльная разгалінаваная сетка, якая ахоплівае ўсю тэрыторыю рэспублікі. У структуру Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўваходзіць 5 філіялаў, 13 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 403 аддзяленні і абменныя пункты, з якіх 60,8% размешчаны ў сельскай мясцовасці. Такая разгалінаваная сетка робіць даступнымі банкаўскія паслугі для кожнага жыхара вобласці, незалежна ад месца пражывання. У рэгіёне арыентуюцца на высокі ўзровень абслугоўвання насельніцтва як у гарадской, так і ў сельскай мясцовасці.

Асаблівая ўвага надаецца павышэнню патрабаванняў да якасці аказання паслуг вясковым жыхарам: аддзяленні аказваюць поўны спектр паслуг, устанаўліваецца максімальна зручны рэжым працы і ствараюцца камфортныя ўмовы для кліентаў. Акрамя таго, у невялікіх населеных пунктах, дзе адсутнічаюць установы банка, па дагаворы даручэння банкаўскія паслугі аказваюць аддзяленні РУП "Белпошта".

Як вядома, Беларусбанк аб'яднаў у сабе найбагацейшы вопыт працы некалькіх банкаў. Ён не мае патрэбы ў дадатковым прадстаўленні. Практычна кожны жыхар вобласці з'яўляецца ўкладчыкам банка. Гэта сведчанне даверу кліентаў. У выніку за апошнія 5 гадоў на Брэстчыне ўкладчыкамі банка сталі больш за 190 тысяч чалавек. Астаткі сродкаў на рахунках фізічных асоб ва ўстановах ААТ "ААБ Беларусбанк" за гэты час павялічыліся ў 5,9 раза і на сярэдзіну 2012 года дасягнулі каля 3,5 трлн беларускіх рублёў.

У гэтай фінансавай установе вобласці заўсёды вялася мэтанакіраваная праца па нарошчванні аб'ёмаў і паслуг, якія аказваюцца кліентам па ўсіх напрамках дзейнасці рознічнага бізнэсу. Актыўна працуючы з укладамі фізічных асоб, установы банка рэгіёна ажыццяўляюць і мноства іншых паслуг насельніцтву — выплату заработнай платы, пенсій, дапамог, стыпендый, прыём і апрацоўку плацяжоў розных накірункаў і мэт, у т.л. з выкарыстаннем распрацаванай Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь сістэмы "Разлік" (АРІП).

Мы ўдзячны нашым кліентам за іх давер, пастаянства, за іх патрабавальнасць, што прымушае нас актыўна шукаць новыя шляхі павышэння якасці нашых паслуг. Асноўная мэта для банка — каб ніводзін жыхар вобласці не застаўся без даступнага банкаўскага абслугоўвання.

Крэдытаванне насельніцтва

Важную ролю ў развіцці рознічнага бізнэсу займае сегмент крэдытнага рынку для фізічных асоб. Гэта пацвярджаецца тым, што на 1 ліпеня бягучага года ў форме крэдытаў размешчана 4,4 трлн беларускіх рублёў. Асабліва развіта на Брэстчыне будаўніцтва ўласнага жылля з дзяржаўнай падтрымкай. Жыхары рэгіёна выказваюць вялікую цікавасць і жаданне да будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў. Толькі за першае паўгоддзе 2012 г. для ўзвядзення індывідуальных жылых дамоў накіравана больш за 93 млрд рублёў ільготных крэдытаў з выдзеленых 550 млрд бюджэтных сродкаў на будаўніцтва жылля.

Важна адзначыць, што з дзяржпадтрымкай паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы па будаўніцтве ўласнай жылплошчы 8,5 тысячы жыхароў вобласці. Больш за 3 тысячы сем'яў на 1 ліпеня ўжо пабудавалі сабе жыллё.

З боку дзяржавы адчулі падтрымку ў выглядзе фінансавай дапамогі на пагашэнне запазычанасці па льготных крэдытах на будаўніцтва або набыццё жылля згодна з Указам Прэзідэнта тысячы шматдзетных і маладых сем'яў. За 6 месяцаў 2012 года фінансавая падтрымка для гэтых грамадзян паступіла ў суме 11 млрд рублёў.

Патэнцыяльнымі крэдытаатрымальнікамі з'яўляюцца 128 тысяч жыхароў вобласці.

Карпаратыўны бізнэс

Кліенты — гэта найважнейшая каштоўнасць і перспектыва банка.

Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці банка з'яўляецца пашырэнне маштабаў супрацоўніцтва з кліентамі, якія знаходзяцца на абслугоўванні, шляхам прадастаўлення кожнаму індывідуальнага комплексу паслуг, а таксама дадатковае прыцягненне на абслугоўванне новых кліентаў. Рэалізацыю гэтых функцый у ААТ "ААБ Беларусбанк" забяспечваюць службы карпаратыўнага бізнэсу.

Сёння сярод кліентаў — найбуйнейшыя рэгіянальныя прадпрыемствы. Усяго ва ўстановах банка вобласці знаходзяцца на поўным абслугоўванні 12,2 тыс. суб'ектаў гаспадарання розных формаў уласнасці і відаў дзейнасці, органаў кіравання і бюджэтных арганізацый.


Ва ўмовах канкурэнцыі з боку 24 камерцыйных банкаў Брэсцкай вобласці ААТ "ААБ Беларусбанк" займае адну з лідзіруючых пазіцый у развіцці асноўных кірункаў карпаратыўнага бізнэсу. З ліку суб'ектаў гаспадарання, што ажыццяўляюць сваю дзейнасць, 38% абслугоўваюцца ў вядучай рэгіянальнай фінансавай установе. У агульным аб'ёме сфарміраваных рэсурсаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў доля Беларусбанка складае звыш 44%. Каля 36% займае аб'ём крэдытнага партфеля банка ў агульным паказчыку, сфарміраваным банкамі вобласці.

Цеснае ўзаемадзеянне з прадпрыемствамі і арганізацыямі, разумныя сумесныя падыходы ў вырашэнні бягучых і стратэгічных задач кліентаў садзейнічаюць павелічэнню як сацыяльна-эканамічных паказчыкаў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, так і аказваюць станоўчы ўплыў на вынікі працы карпаратыўнага бізнэсу банка.

Толькі за апошнія пяць гадоў рэсурсная база ААТ "ААБ Беларусбанк" вобласці за кошт сродкаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў павялічана ў 5 разоў.

Немалаважны ўплыў на павелічэнне рэсурснай базы аказала практыка адкрыцця другіх разліковых рахункаў кліентам з прапановай поўнага спектра банкаўскіх паслуг. Цяпер ва ўстановах банка вобласці функцыянуюць другія рахункі 547 прадпрыемстваў. Астаткі сродкаў на гэтых рахунках узраслі больш чым у 3 разы, і сёння ў агульным аб'ёме сродкаў юрыдычных асоб і бюджэту, якія абслугоўваюцца ўстановамі банка вобласці, займаюць ад 10 да 15%.

Брэсцкае абласное ўпраўленне ААТ "ААБ Беларусбанк" актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі розных дзяржаўных праграм. Банкам забяспечваецца іх фінансаванне па 21-м Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, шэрагам пастаноў Савета Міністраў Беларусі.

Банкам вобласці ажыццяўляецца фінансаванне праектаў па рэканструкцыі, тэхнічным перааснашчэнні, капітальным і бягучым рамонтах вытворчых аб'ектаў аграпрамысловага комплексу, закупках сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі.

Значная ўвага надаецца абнаўленню вытворчасці, укараненню сучасных тэхналогій, асабліва найважнейшым горадаўтваральным прадпрыемствам. Банк актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі праграм імпартазамяшчэння, развіцця экспартнага патэнцыялу.

Глыбокае вывучэнне інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў, іх бізнэс-планаў садзейнічае ўмацаванню даверу і паляпшэнню іміджу банка.

Ажыццяўляючы дзейнасць у пастаянным узаемадзеянні з суб'ектамі гаспадарання, банк прадастаўляе кліентам якаснае абслугоўванне ў рэалізацыі іх знешнегандлёвых кантрактаў з партнёрамі з Расіі, Германіі, Італіі і інш., аказваючы падтрымку на ўсіх этапах рэалізацыі дагавораў. Праводзіцца актыўная перадкантрактная работа з кліентамі, якія абслугоўваюцца, па вызначэнні найбольш аптымальных формаў разлікаў з мэтай не толькі забяспечыць сучаснасць разлікаў, але і ўдасканаліць іх схемы пры дапамозе інструментаў гандлёвага фінансавання.

Цяперашні этап развіцця банкаўскага бізнэсу вылучаецца актыўным укараненнем ІТ-тэхналогій. З мэтай забеспячэння канкурэнтаздольнасці, павышэння якасці абслугоўвання кліентаў, прадастаўлення максімальна камфортнага сэрвісу пры карыстанні банкаўскімі паслугамі, ААТ "ААБ Беларусбанк" ажыццяўляе іх удасканаленне шляхам пастаяннага развіцця электронных тэхналогій. Важную ролю тут адыгрывае пашырэнне маштабаў аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак, як персанальных, так і карпаратыўных, а таксама дыстанцыйнае абслугоўванне па сістэме "Кліент-банк".

Цяпер банкам рэгіёна рэалізаваны зарплатныя праекты пры дапамозе банкаўскіх пластыкавых картак з больш як 3 тысячамі прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама з 70% індывідуальных прадпрымальнікаў, якія тут абслугоўваюцца. Звыш 90% плацяжоў, якія праводзяць кліенты па бягучых (разліковых) рахунках, ажыццяўляюцца з выкарыстаннем электроннай сістэмы "Кліент-банк".

Напружаная праца і пастаяннае плённае супрацоўніцтва з кожным канкрэтным кліентам з'яўляецца асновай дасягнення ўсё больш адчувальных вынікаў. Поспех любога, у т.л. карпаратыўнага, бізнэсу тут бачыцца ў пастаянным дзелавым кантакце з кліентамі, павышэнні прафесіяналізму спецыялістаў, максімальнай манеўранасці ў падыходах да пытанняў, аператыўнасці вырашэння задач.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сённяшні спецвыпуск газеты "Звязда" і ААТ "ААБ Беларусбанк" — працяг абмеркавання фінансавай тэмы ў рэгіёнах на прыкладзе Брэсцкай вобласці. Тут, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика