Жоўты — колер шчасця!. 21.by

Жоўты — колер шчасця!

28.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сапраўднае свята прыгажосці прайшло ў сталічным парку Горкага ў гэтыя выхадныя: больш за сорак будучых мам прынялі ўдзел у "ПуЗ-парадзе 2012".

— У свяце прымаюць удзел як тыя жанчыны, што падалі заяўкі загадзя (а гэта якраз каля сарака мам з абсалютна рознымі тэрмінамі цяжарнасці), так і тыя будучыя матулі, якія прыйшлі ў гэты дзень на наш парад. Таму ўдзельніц у сёлетнім свяце значна больш! — адзначае адна з арганізатараў, Дар'я Глямбоцкая.


Афіцыйным колерам "ПуЗ -Парада 2012" ужо традыцыйна стаў жоўты, таму будучыя мамы (і нават будучыя таты) абавязкова выкарыстоўвалі колер радасці і сонца ў сваім адзенні і аксесуарах.

У рамках свята арганізаваны фотасесія, майстар-клас па слінганашэнні, конкурсы для ўсёй сям'і. Самым яркім і запамінальным стаў модны паказ малюнкаў на жыватах будучых мам.

"ПуЗ-парад" — некамерцыйны праект сацыяльнага характару, які праводзіцца другі раз парталам Рrаzdnіk. bу пры падтрымцы Мінгарвыканкама і закліканы прыцягнуць увагу да паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне, абароны мацярынства і дзяцінства.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўднае свята прыгажосці прайшло ў сталічным парку Горкага ў гэтыя выхадныя: больш за сорак будучых мам прынялі ўдзел у "ПуЗ-парадзе 2012".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика