Краiны СНД актыўна цiкавяцца вопытам Беларусi па падтрымцы кнiгавыдання
06.09.2012
—
Новости Общества
|
Аб гэтым у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА паведамiла першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Лiлiя Ананiч, каментуючы ў час 25-й Маскоўскай мiжнароднай кнiжнай выстаўкi-кiрмашу прадстаўленне Года кнiгi ў Беларусi. "Адносiны да кнiгi ў Беларусi — самыя зацiкаўленыя, — сказала Лiлiя Ананiч. — А абвяшчэнне ў краiне цяперашняга Года кнiгi закранула ўсе слаi беларускага грамадства, усе органы дзяржаўнага кiравання. Асаблiва прыкметна, як павярнулiся тварам да беларускага кнiгавыдання ўлады на месцах, якiя праводзяць шэраг самых розных мерапрыемстваў у рамках Года кнiгi. Усё гэта будзе садзейнiчаць развiццю нацыянальнага кнiгавыдання". Першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi падкрэслiла, што пiльная ўвага да праблем кнiгавыдання ў Беларусi праяўляецца на самым высокiм узроўнi. Яна паведамiла, што падрыхтаваны праект указа кiраўнiка дзяржавы па падтрымцы нацыянальнага кнiгавыдання. Ва ўрадзе Беларусi рыхтуецца рашэнне аб дадатковых мерах па паляпшэнні камплектацыi школьных i публiчных бiблiятэк, каб кнiга была максiмальна даступна чытачам. Акрамя таго, нагадала Лiлiя Ананiч, парламент Беларусi ўжо прыняў у першым чытаннi законапраект аб выдавецкай справе, якi можа пачаць дзейнiчаць ужо да канца гэтага года. Гаворачы аб кнiгавыданнi ў Беларусi ў цэлым, Лiлiя Ананiч адзначыла, што яго тэмпы не знiжаюцца. За першае паўгоддзе 2012 года ў краiне выдадзена больш за 5 тыс. найменняў кнiг агульным тыражом каля 18 млн экзэмпляраў. "Да канца года ў нас будзе выпушчана 4 новыя кнiгi на кожнага жыхара Беларусi, беларусы застаюцца самай чытаючай нацыяй", — канстатавала першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi. "Нам зайздросцяць у многiх краiнах СНД, — сказала Лiлiя Ананiч. — Напрыклад, ва Украiне выпускаецца ў год толькi па адной кнiзе на кожнага жыхара. Высокi ўзровень кнiгавыдання ў Беларусi захаваўся дзякуючы таму, што дзяржава пастаянна аказвае гэтай сферы вялiкую падтрымку". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА паведамiла першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Лiлiя Ананiч, каментуючы ў час 25-й Маскоўскай мiжнароднай кнiжнай...
|
|