СУБОТНІК. 21.by

СУБОТНІК

15.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

МІНІЯЦЮРЫ

Сяргей ЛАПЦЁНАК

Авечка і воўк

З класічнай ведаем літаратуры:

Воўк небяспечны у авечай шкуры.

Ды будзе болей небяспечна,

Як апранецца ў шкуру воўчую авечка.

Анатоль ЦЫРКУНОЎ

Не ў імені справа

Артысту, каб зрабіў кар'еру шпарка,

Змяніць імя параіла цыганка.

І вось Антон Антоніа назваўся,

Але як бездар быў, так і застаўся.

Міхась УЛАСЕНКА

Церушынкі

Прырода не спрыяе пустаце:

Там, дзе не сеюць, дык палын расце.

***

Тры браты жывуць у згодзе:

П'яніца, гультай і злодзей.

***

Сціплы праўду рэзаць мусіць,

А хто божыцца — той хлусіць.

Дзмітрый ДЗЕМІДОВІЧ

Найперш — цешча!

Каб нам жылося значна лепш,

Не рвалася, дзе тонка,

Любіце цешчу вы найперш —

І добрай стане жонка!  

З натуры

Трапілася мне аднойчы на вочы цікавае выданне пад назваю "Народны лячэбнік". Зацікавіла ж яно мяне тым, што на вокладцы буйнымі літарамі значылася: "Парада нумара: не блытайце гемарой з гаймарытам — гэта палепшыць ваша лячэнне". Я ўсміхнуўся і падумаў: "Відаць, маецца на ўвазе самалячэнне. Бо доктар гемарой ад гаймарыту адрозніць з ходу. Ды і сам чалавек усё ж адчувае, у якім месцы яму баліць..." Але дзеля цікаўнасці пачаў чытаць далей.

"Як вылечыць страўнік?" Сваімі парадамі дзеліцца мужчына, які памятае іх са слоў сваёй бабкі. Бабулі, на жаль, ужо даўно няма на гэтым свеце, але такім чынам яна лячыла ўсё наваколле і ніхто не скардзіўся. Вядома, каму ж тады было скардзіцца?.. Другі ж "лекар" раіць ужываць ад боляў у страўніку ракавыя шыйкі. Толькі ракаў трэба лавіць пад раніцу і абавязкова самак, інакш намаганні вылечыцца будуць марнымі. Праўда, не ўдакладняе, хвораму трэба лавіць самому ці можа дапамагчы нехта іншы? Метад, з дапамогай якога можна адрозніць самак ад самцоў, таксама чамусьці не называецца...

"Жадаеце пахудзець? Вельмі проста: калі п'яце — ужывайце адну гарэлку, без закускі..." Ага, а ў наступным нумары чытайце парады, як выйсці з запою.

"Ад грыпу засцерагае часнок. Дзве галоўкі нанач і тры раніцай. Можна заядаць іх хрэнам. Грып абыдзе вас бокам". Але, бокам вас абыдуць і ўсе родныя, калегі па працы, знаёмыя, сябры, прахожыя...

"Пры стрэсах і неўрозах дапамагае сырая бульба. Перад сном трэба пакласці на падаконнік у спальні абабраны клубень і назіраць, як ён чарнее. Гэта супакойвае". На мой густ, лепш той клубень пасмажыць і з'есці. Асабіста мяне смажаная бульба супакойвае на ўсю ноч.

"Пры спазмах стрававода на нервовай глебе рэкамендавана ўжываць вугаль драўнінны". Праўда, не ўдакладняецца, вугаль трэба растаўчы ці можна проста грызці галавешку?

"Умацаванню палавога стану ў мужчын садзейнічае абціранне халоднай вадой. Пажадана нанач і на адкрытым паветры". А цяпер, паважаныя мужчыны, уявіце сябе вечарам голым на вуліцы, з вядром вады і мачалкай у руках. Не ведаю, як гэта працэдура паўплывае на ваш палавы стан, але на сэксуальнага маньяка будзеце падобны на сто працэнтаў!..

Словам, не "Народны лячэбнік", а "Народны капуснік"! Тым не менш, я сумленна прачытаў усе сорак старонак "выратавальных" рэцэптаў, але так і не ўбачыў ніводнай парады звярнуцца да ўрача-спецыяліста. І гэта, дальбог, зусім не смешна...

Віталь ЖУРАЎСКІ,

КАБ І ХАЦЕЎ — НЕ ПРЫДУМАЕШ...

"У полі ў гэтыя дні працуюць трынаццаць трактароў, а таксама іншыя работнікі. Усе яны, занятыя на сяўбе, маюць магчымасць памыцца ў душы ў майстэрні".

"Бяром малако ад кожнай даяркі".

"Кідаюць пад ногі акуркі і залазяць у аўтобус, хоць побач стаіць урна".

<І>(З заметак у газетах).

"Прашу аказаць дапамогу ў пошуку мабільнага тэлефона, які прапаў пры невядомых абставінах, калі знаходзіўся ў гасцях па адрасе: вуліца Першамайская, 7".

(З заявы ў міліцыю).

"Прадаецца казёл. Узрост адзін год, працаздольны".

(З аб'явы).

"Калі не выканаеце маё ўказанне, глядзіце на сябе!"

"Каток на стадыёне неабходна пачысціць ад снегу, паліваць рэгулярна, добра было б і заасфальтаваць".

(З выступленняў).

"Знішчылі дзесяць літраў самагонкі шляхам выпівання".

"Паступіла скарга ад грамадзянкі Івановай аб тым, што муж сістэматычна біў па месцы пражывання, чым прычыняў жанчыне пабоі".

(З міліцэйскіх пратаколаў).

Даслаў Міхась СЛІВА,

г. Рагачоў. 

г. Жодзіна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З натуры Трапілася мне аднойчы на вочы цікавае выданне пад назваю "Народны лячэбнік". Зацікавіла ж яно мяне тым, што на вокладцы буйнымі літарамі значылася:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика