Ля вадаёмаў можна будзе мыць машыны і пасвіць кароў?
28.09.2012
—
Новости Общества
|
Калі новыя папраўкі да Воднага кодэкса ўвойдуць у сілу, жывёлы, машыны і дзеці будуць купацца ў адным вадаёме. Да Воднага кодэкса Беларусі падрыхтавалі новыя папраўкі. Пасля іх разгляду прадстаўнікі экалагічных грамадскіх арганізацый Беларусі і незалежныя эксперты прыйшлі да высновы, што кодэкс могуць зрабіць вельмі лаяльным.Так, у водаахоўнай зоне (100-300 метраў ад берага) дазволяць пасвіць жывёлу і мыць аўтамабілі. Шкода, якая пры гэтым будзе наносіцца прыродзе, відавочная, сцвярджаюць эколагі. Гэта не толькі забрудзіць ваду, але і прывядзе да дэградацыі глебы. Акрамя таго, на беразе (10-30 метраў ад вады) можна будзе будаваць санаторыі, спартыўныя і турыстычныя комплексы, у тым ліку для аграэкатурызму. На берагах могуць з’явіцца дзясяткі лазняў. Любая надзвычайная сітуацыя, напрыклад, збой работы ачышчальных механізмаў, прывядзе да прамога забруджвання вады. – Для таго, каб папярэдзіць забруджванне і дэградацыю водных рэсурсаў, трэба было зрабіць кодэкс больш жорсткім, – упэўненая супрацоўніца ўстановы “Цэнтр экалагічных рашэнняў” Наталля Парэчына (Мінск). – Замест гэтага яго наадварот зрабілі больш ліберальным да забруджванняў. Прамысловасць развіваецца, у чалавека з’яўляецца ўсё больш магчымасцяў нашкодзіць прыродзе, адпаведна, і свайму здароўю. На гэта варта звяртаць увагу! Рабочая група эколагаў даслала свае рэкамендацыі з абгрунтаваннямі да Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і будзе чакаць іх разгляду. – Новыя папраўкі будуць разглядацца на пасяджэнні калегіі Міністэрства 26 верасня, – паведаміла намесніца старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ганна Валожынская. Пакуль немагчыма сказаць, якія папраўкі будуць прынятыя, а якія не. Адназначна, што змены будуць не ў бок пагаршэння экалагічнай сітуацыі вакол вадаёмаў, мяркуе старшыня. Аляксандра ПАРАХНЯ. Фота Yandex.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да Воднага кодэкса Беларусі падрыхтавалі новыя папраўкі. Пасля іх разгляду прадстаўнікі экалагічных грамадскіх арганізацый Беларусі і незалежныя эксперты...
|
|