Чым парадуеце блізкіх на 23 лютага і 8 Сакавіка? І які падарунак найлепшы для вас?. 21.by

Чым парадуеце блізкіх на 23 лютага і 8 Сакавіка? І які падарунак найлепшы для вас?

09.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мікалай КАРАЧУН, дырэктар ААТ "ГУМ":

— Што тычыцца падарункаў унукам, то яны залежаць ад таго, хто чым захапляецца. Адзін унук займаецца хакеем, другі — барацьбой, абое сядзяць "у камп'ютарах". Таму ім можна дарыць усё, што звязана са спортам, сучаснымі планшэтамі, развіваючыя гульні. Унучку, якой 3 гады, вядома, радую цацкамі. Дзецям, якія ўжо дарослыя, нявесткам, жонцы і сябрам, калі не ведаю дакладна, што яны хочуць, дару ГУМаўскія падарачныя сертыфікаты на пэўную суму. І яны задаволеныя, бо самі могуць выбраць падарунак на свой густ. Асабліва калі гэта тычыцца парфумерыі, касметыкі, бо ў кожнага чалавека свае перавагі ў пахах, свой тып скуры. Асабіста я рады любому падарунку. За многія гады ўжо шмат чаго перадорана. Цяпер усе каштоўнасці па-іншаму ўспрымаюцца. Мне ў асноўным дораць кнігі.

    Іна ЯРЧАК, спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Мядзельскага райвыканкама:

— Вельмі падабаецца, калі муж разам з сынам арганізоўваюць для мяне нейкі сюрпрыз. Няма абсалютна ніякай розніцы, што яны мне падораць — дарагое ўпрыгожанне, паштоўку ці нешта, зробленае сваімі рукамі. Важна не што, а як. Мне прыемны не столькі падарунак, колькі той факт, што муж прывівае сыну навыкі, як трэба праяўляць увагу да жанчыны, да маці. Заўсёды прыемна, калі раніцай невядома адкуль з'яўляюцца кветкі. Здаецца, ведаеш у сваёй кватэры ўсе закуткі, але не можаш нават здагадацца, дзе муж з сынам іх хавалі. Для мяне важна, як муж ставіцца ў гэты дзень да іншых жанчын. Я вельмі радуюся, калі ён віншуе са святам 8 Сакавіка сваіх каляжанак, бабулю, мяне гэта таксама ўзвышае. Калі гэта падарунак для мужа, то хочацца падарыць тое, што не падораць калегі па працы, нешта больш інтымнае. Калі для сына, то пажадана, каб гэта было нешта такое, што ён хоча, а не тое, што патрэбна.

    Сяргей САНЮК, галоўны ветурач УП "Мінскі мясакамбінат":

— Лепшы падарунак для жанчыны — гэта кветкі, духі, я лічу. А таксама, калі мужчына можа сабе дазволіць, яшчэ і пярсцёнак ці завушніцы, ланцужкі. Трэба, каб жанчына крыху намякнула, што яна хоча (<І>усміхаецца ), бо самыя дарагія падарункі гэта, зразумела, тыя, якія хочаш атрымаць. А што тычыцца мяне, то мне ўсе падарункі прыемныя, калі яны падораны ад чыстага сэрца. Вольны час, якога няшмат, мы з сябрамі аддаём паляванню ці рыбалцы. Жонка не вельмі вітае гэтыя мае захапленні, але ўжо змірылася. Таму я заўсёды радуюся спецыфічным прэзентам, усяму, што звязана з паляваннем, рыбалкай. Гэта могуць быць і свісткі, і аброжкі сабакам, вабік для гусей ці для качак. У нас з сябрамі ніколі не ўзнікае дылемы, што падарыць адно аднаму.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Што тычыцца падарункаў унукам, то яны залежаць ад таго, хто чым захапляецца. Адзін унук займаецца хакеем, другі — барацьбой, абое сядзяць "у камп'ютарах"....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика