На інтэграцыйным уздыме. 21.by

На інтэграцыйным уздыме

19.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міжнародны эканамічны форум дзяржаў — удзельніц СНД пройдзе 15 сакавіка ў Маскве

Як паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце мерапрыемства, форум пройдзе пад дэвізам «Выклікі сучаснасці і перспектывы развіцця інтэграцыі на прасторы Садружнасці». Яго ўдзельнікамі стануць прадстаўнікі ўрадаў і бізнесу краін СНД.

У час форуму будзе арганізавана работа пяці тэматычных секцый: «Ад зоны свабоднага гандлю — да новых ступеней інтэграцыі», «Інвестыцыі, інавацыі. Рэальная эканоміка», «Фінансавыя рынкі СНД — аснова ўстойлівага росту эканомік дзяржаў Садружнасці», «Устараненне тэхнічных бар’ераў у міжнародным гандлі», «Фарміндустрыя краін СНД і рынак медыцынскіх паслуг». Пасля завяршэння афіцыйнай часткі мерапрыемства адбудзецца цырымонія ўручэння ганаровых знакаў «Лідар бізнесу СНД» і «Лідар эканамічнай інтэграцыі».

Арганізатарам форуму выступае Дзелавы цэнтр эканамічнага развіцця СНД пры падтрымцы Выканаўчага камітэта СНД, Фінансава-банкаўскага савета СНД і Міжнароднай арганізацыі крэдытораў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве пройдзе эканамічны форум дзяржаў — удзельніц СНД
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика