Што вы робіце для таго, каб узняць сабе настрой?
12.03.2013
—
Новости Общества
|
Антон ШАБУНЕВІЧ, менеджар прадпрыемства "Галоўзвергандаль", г. Масква:
— Калі мой настрой не прыносіць мне радасці і пазітыву, то я звычайна пачынаю асэнсоўваць: у які момант ён стаў такім? З чым гэта звязана? І што я магу зрабіць дзеля таго, каб выправіць гэта? І пасля застаецца толькі пачаць рабіць штосьці такое, каб вярнуцца ў нармальную жыццёвую плынь. Можна паглядзець цікавы фільм, пачытаць кнігу або сустрэцца з блізкімі сябрамі. Але ж у маім выпадку самы моцны псіхатэрапеўт — гэта мой дзённік. Бывае так, што я пачынаю пісаць аб тым, што мяне клапоціць, аналізую. І вось тады, калі ўжо дапісваю свае думкі, адчуваю сябе асэнсавана і бесклапотна. Таццяна ДРАБУШЭВІЧ, каардынатар цэнтра пошуку міжнароднага грамадскага аб'яднання "Разуменне":— Я заўважаю, што настрой пачаў прыносіць мне дыскамфорт. Галоўнае — зразумець, што гэта не норма. І захацець з гэтым нешта зрабіць. Бо норма — гэта радасць, цікаўнасць, азарт. І тады я звяртаюся да сябе як да маленькай дзяўчынкі — быццам яна сапраўды ўнутры мяне, мая родная. І дамаўляюся з ёй (сабой). Сам факт шчырай увагі да сябе вельмі ўздымае настрой. Яшчэ добра працуе такая рэч — зрабіць сюрпрыз для сімпатычнага мне чалавека. Бывае, проста "ачышчаюся" — пачынаю мыць у пакоі, складваю рэчы. Нярэдка ўключаю музыку і "вытанцоўваюся". Альбо спяваю — але сумныя старыя песні, ці іграю на баяне, пачынаю маляваць алоўкамі, не думаючы галавой... А ўвогуле, я свядома ўздымаць сабе настрой пачала адносна нядаўна... Алена БУРАК, бухгалтар кампаніі " Бі энд Бі іншурэнс Ко", г. Мінск:— У мяне бывае кепскі настрой. Бывае аж занадта дрэнна, і тут шакаладам не абысціся. Вельмі дапамагаюць сустрэчы з сяброўкамі. Таксама ўздымае настрой спатканне з роднымі. Яны заўсёды падтрымаюць. Вельмі добра паглядзець камедыі, ад якіх праз смех льюцца слёзы. Настрой мне паляпшае таксама шопінг. Яшчэ я люблю танцаваць — гэта надае мне моцы, станоўчых эмоцый. Вядома ж, уздымаюць настрой стасункі з цікавымі людзьмі... І заляцанне прывабнага хлопца... Жывёлы — яны таксама цешаць мяне бясконца. Вандроўкі, адпачынак на прыродзе, калі побач блізкія людзі, і разуменне таго, што ўсе, каго любіш, здаровыя. Пачуць родную мову знянацку ад чалавека, ад якога не чакаеш... Падрыхтавала Дзіяна СЕРАДЗЮК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Калі мой настрой не прыносіць мне радасці і пазітыву, то я звычайна пачынаю асэнсоўваць: у які момант ён стаў такім? З чым гэта звязана? І што я магу зрабіць дзеля...
|
|