Уласніка-даўжніка змогуць выселіць за 1,5 года. 21.by

Уласніка-даўжніка змогуць выселіць за 1,5 года

16.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ад 2 сакавіка ўступіў у сілу новы Жыллёвы кодэкс. Згодна з ім уласнікаў-даўжнікоў, якія не плацяць за жыллё больш за паўгода, можна будзе высяляць у іншае жыллё, якое можа саступаць па памерах, выгодах і ўвогуле знаходзіцца ў іншым населеным пункце.

Калі на наймальніка на працягу года складаюць тры і больш адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў пражывання, то разам з членамі сям’і яго могуць выселіць і нават не прапанаваць іншай жылплошчы.

Зразумела, гаворка тут не ідзе аб пратаколах за парушэнне правілаў дарожнага руху або лоўлі рыбы ў перыяд вясновага нерасту. Маюцца на ўвазе пашкоджанні маёмасці, якая знаходзіцца ў доме, стварэнне антысанітарных умоў пражывання, скандалы, хуліганскія дзеянні, што закранаюць суседзяў, і іншыя парушэнні нормаў інтэрната.

Асобная гутарка – уласнікі жылых памяшканняў. Дапусцім, уладальнік кватэры без уважлівых прычын больш за 6 месяцаў не плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі, пасля чаго атрымлівае па пошце папярэджанне ад мясцовай адміністрацыі.

На пагашэнне запазычанасці яму даюць месяц. Калі за гэты час ён не ліквідуе яе цалкам і магчымасці вяртання доўгу за кошт іншай маёмасці ўласніка няма, выканкам мае права сваёй іскавай заявай змусіць яго да адчужэння жылля.

Калі за год яно так і не прададзена, а доўг не выплачаны, жыллё па рашэнні суда падлягае прымусоваму продажу з публічных таргоў. Потым з сумы, атрыманай пасля аўкцыёну, аплачваецца запазычанасць, уласніку на працягу двух месяцаў вяртаюць рэшту сродкаў і набываюць новую жылплошчу.

Атрымліваецца, што ўласніка могуць канчаткова пазбавіць прыватызаванага жылля за 1,5 года.

Былых жонак і мужоў можна выселіць на вуліцу

Уласнік кватэры можа выселіць сваіх паўналетніх членаў сям’і фактычна на вуліцу, калі тыя вядуць асацыяльны лад жыцця альбо парушаюць правілы пражывання. Ён мае права выселіць і былых членаў сям’і. Перш за ўсё тут маюцца на ўвазе былыя муж і жонка, якія працягваюць жыць пасля разводу ў бацькоўскай кватэры.

Цяпер для іх высялення нават не трэба, каб з боку былога мужа ці жонкі былі нейкія адміністрацыйныя парушэнні. Калі апошнія не маюць сваёй долі ў агульнай уласнасці і разводзяцца, то іх высяляюць па патрабаванні ўласніка і ім не даецца іншае жыллё. Вядома, калі гэты момант не прапісаны ў шлюбным дагаворы або ў пісьмовым пагадненні.

Скажам, калі муж і жонка заключылі такое пагадненне і агаварылі, што пасля разводу права карыстання бацькоўскай кватэрай мужа ў былой жонкі захоўваецца, норма па высяленні не будзе мець ніякай сілы.

Гэтая норма будзе тычыцца не толькі тых, хто аформіць развод пасля 2 сакавіка, а ўсіх. Адзінае, што з моманту ўступлення ў сілу новага Жыллёвага кодэкса былым членам сям’і ўласніка ў выпадку падачы іску дадуць год адтэрміноўкі. Гэта значыць, што іх змогуць выселіць з жылля не раней за 2 сакавіка 2014 года.

Стане вядома, куды ідуць грошы за тэхабслугоўванне

Па новым кодэксе ў аплатных дакументах абавязкова павінны паказвацца тарыфы, аб’ёмы аказаных жыллёвых паслуг, а таксама пералік такіх паслуг па шматкватэрным жылым доме. Магчыма, што да жыровак, якія існуюць цяпер, зробяць дадатак.

Адключэнні гарачай вады будуць карацейшыя

Такая норма з’явілася ў раздзеле эксплуатацыі жыллёвага фонду. З гэтага часу тэрміны правядзення прафілактычных і рамонтных работ на цеплавых сетках і сетках гарачага водазабеспячэння ў міжацяпляльны перыяд, як правіла, не могуць перавышаць двух тыдняў.

Калі ж гэтыя тэрміны будуць неабгрунтавана затрыманыя, жыхары могуць падаць іск на раённую ці абласную жыллёва-камунальную гаспадарку.

За звальненне па артыкуле пазбавяць інтэрната

Тых, хто засяліўся сёлета ў ведамасныя інтэрнаты пасля 2 сакавіка, а потым звольніцца з працы на прадпрыемстве, чакае высяленне без скідак на стаж і ўзрост членаў сям’і. Другую жылплошчу ім не дадуць.

Усіх, хто засяліўся ў ведамасны інтэрнат і спыніў працоўныя адносіны да ўступлення ў сілу новага кодэкса, гэтая норма не закране. Аднак тут ёсць адно выключэнне. Калі наймальніка жылля звольнілі па артыкуле за парушэнне працоўнай дысцыпліны, ён таксама будзе выселены разам з членамі сям’і без прапановы іншай жылплошчы. Нават нягледзячы на тое, што ён адпрацаваў больш за дзесяць гадоў і скасаваў працоўныя адносіны да 2 сакавіка.

Апублікуюць спісы дамоў, якія зачыняць на капітальны рамонт

Да 1 лютага ў СМІ будуць публікавацца спісы дамоў, якія ў гэтым годзе ставяцца на капітальны рамонт. Прычым павінны быць пазначаныя не толькі нумары дамоў, але таксама тэрміны пачатку і заканчэння работ. Акрамя таго, тут жа можна будзе ўбачыць перспектыўныя планы капрамонту і цеплавой мадэрнізацыі на бліжэйшыя пяць гадоў.

Даведка “РГ”.Членамі сям’і лічацца: муж, жонка, дзеці (у тым ліку ўсыноўленыя ці удачароныя), бацькі (у тым ліку ўсынавіцелі ці ўдачарыцелі), браты і сёстры, дзядулі і бабулі, унукі, якія жывуць разам з уласнікам, наймальнікам ці паднаймальнікам, сябрам арганізацыі грамадзян-забудоўшчыкаў і ў якіх з ім агульная гаспадарка. Таксама да гэтай катэгорыі адносяцца іншыя сваякі, непрацаздольныя ўтрыманцы, якія жывуць разам з уласнікам і вядуць з ім агульную гаспадарку і якія заключылі з ім пісьмовае пагадненне аб прызнанні іх членамі сям’і.

Паводле Васіля Мацвеева, “Рэспубліка”.

Фота bigpicture.ru.png

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 2 сакавіка ўступіў у сілу новы Жыллёвы кодэкс. Згодна з ім уласнікаў-даўжнікоў, якія не плацяць за жыллё больш за паўгода, можна будзе высяляць у іншае жыллё, якое...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика