У Вільні завершана дасудовае раследаванне забойстваў на пагранпераходзе Меднікі - Каменны Лог
22.06.2013
—
Новости Общества
|
![]() Завершана яшчэ адно дасудовае расследаванне па справе аб забойстве 31 ліпеня 1991 года на мытным пасту Меднікі (Медзінінкай) – Каменны Лог семярых супрацоўнікаў паліцыі і мытні Літвы, паведаміла Генепрокуратура гэтай краіны ў пятніцу. Злачынства пракуроры кваліфікуюць як злачынства супраць чалавечнасці, падазраванымі ў здзяйсненні гэтых дзей прызнаныя грамадзяне Расіі Андей Лакціёнаў, Чэслаў Млыннік і Аляксандр Рыжоў. Да ліпеня пазамінулага года падазраваныя Андрэй Лакціёнаў, Чэслаў Млыннік і Аляксандр Рыжоў абвінавачваліся ў наўмысным забойстве сямі літоўскіх службовых асоб пры выкананні імі службовых абавязкаў. Паводле звестак Генпракуратуры, істотны штуршок у расследаванні гэтай справы надалі прынятыя ў снежні 2000 года папраўкі да Крымінальна-працэсуальнага і Крымінальнага кодэксу, якія палегчылі прымяненне крымінальнай адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы. Гэтыя папраўкі прадугледжваюць магчымасць завяршыць дасудовае расследаванне без удзелу падазраваных. У ліпені 2011 года Віленскі акруговы суд задаволіў прашэнне Генпракуратуры аб прызнанні Лакціёнова, Млынніка і Рыжова падазраванымі у здзяйсненні злачынства, адказнасць за якое прадугледжваецца ў міжнародных дагаворах Літвы і асновах літоўскага Крымінальнага кодэкса. Летам 2011 года Генпракуратура Літвы яшчэ раз звярнулася да расійскіх калег з просьбай аб прававой дапамозе ў ажыццяўленні крымінальна-працэсуальных дзеянняў у дачыненні да Лакціёнова, Млынніка і Рыжова - ім папрасілі ўручыць вызначэнне Віленскага ўчастковага гарадскога суда, растлумачыць правы падазраваных, прапанаваць даць паказанні па прад'яўленых абвінавачванняў. Восенню 2012 года расейскія пракуроры адказалі, што ўсе падазраваныя з'яўляюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, а паводле расійскага крымінальнай працэсу, грамадзяне краіны, якія здзейснілі злачынства за мяжой і вярнуліся назад могуць быць дапытаныя толькі пасля атрымання даручэння аб пераняцці крымінальнага пераследу разам з матэрыяламі крымінальнай справы. Усе трое абвешчаныя ў міжнародны вышук. Рана раніцай 31 ліпені 1991 г. у выніку жорсткага нападу амапаўцаў на службовых асоб Літвы на КПП Меднікі (Медзінінкай) – Каменны Лог былі жорстка забіта сем чалавек – паліцыянты атрада хуткага рэагавання і інспектары Віленскай мытні Мытнага дэпартамента. За гэтае злачынства пакуль асуджаны толькі адзін чалавек – вясной мінулага года Віленскі акруговы суд прызнаў грамадзяніна Латвіі Канстанціна Міхайлава (Нікуліна) вінаватым у меднікаўскай справе і прыгаварыў яго да пажыццёвага зняволення. Літоўскія пракуроры абвінавачваюць у гэтым злачынстве яшчэ трох амапаўцаў – Андрэя Лакціёнова, Чэслава Млынніка і Аляксандра Рыжова. Выдадзены еўрапейскі ордэр на іх арышт. Даведка “РГ”. Паводле ru.delfi.lt Фота delfi.lt 1.08.2012. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завершана яшчэ адно дасудовае расследаванне па справе аб забойстве 31 ліпеня 1991 года на мытным пасту Меднікі (Медзінінкай) – Каменны Лог семярых супрацоўнікаў...
|
|