У палоне чатырох стыхій. 21.by

У палоне чатырох стыхій

10.09.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Сожскі карагод» збярэ ў Гомелі звыш 20 харэаграфічных калектываў з Беларусі і замежжа

Агонь, вада, зямля і паветра на тры дні заўладараць у Гомелі напрыканцы гэтага тыдня. Праўда, суровыя прыродныя катаклізмы тут ні пры чым. Такой, па задумцы арганізатараў культурнага фэсту, з’яўляецца канцэпцыя сёлетняга міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод». Выступленні распачнуцца 13 верасня. Яны будуць ацэньвацца міжнародным журы, якое ўзначаліць мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар ансамбля «Харошкі» Валянціна Гаявая.

— Аўтарства цікавай «стыхійнай» задумы належыць галоўнаму рэжысёру мерапрыемства і адначасова — свята горада, што адбудзецца ў рамках фестывалю, Пятру Свярдлову, — паведаміла выконваючая абавязкі начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама Кацярына Дзегцярова (на здымку). — Заўважу, пад знакам стыхій пройдзе не толькі ўрачыстае адкрыццё «Сожскага карагода» (яно адбудзецца на цэнтральным стадыёне 14 верасня), але і відовішчныя дзеі на плошчы імя Леніна, у час выступленняў і майстар-класаў вядомых калектываў на іншых фестывальных пляцоўках.

— Якія калектывы жыхары і госці горада змогуць пабачыць сярод удзельнікаў «Сожскага карагода»?

— Заяўкі на ўдзел даслалі больш як 20 харэаграфічных калектываў, што прадстаўляюць нашу рэспубліку, а таксама дзяржавы блізкага і далёкага замежжа: Расію, Украіну, Латвію, Малдову, Казахстан, Сербію, упершыню да нас прыедуць танцоры з Індыі, будуць і госці са ЗША. Калі казаць пра персаналіі, то толькі ў жанры народна-сцэнічнай харэаграфіі прымуць удзел больш як 300 артыстаў, у складзе калектываў пантамімы — каля паўсотні, а ў выступленнях тэатраў агню — да 90 чалавек. Дададзім сюды ўдзельнікаў традыцыйнага міжнароднага турніру па спартыўна-бальных танцах «Залатая Рысь», дзе таксама чакаецца прадстаўніцтва дзесяці краін, — заяўкі на ўдзел пакуль працягваюць паступаць. Усяго ж у мерапрыемствах «Сожскага карагода» будзе задзейнічана каля 2,5 тысячы чалавек.

— Па добрай традыцыі ў час «Сожскага карагода» і Дня горада ў абласным цэнтры адчыняюць дзверы новыя аб’екты. Ці будуць такія сёлета?

— Традыцыя будзе захавана. У дні фестывалю будуць урачыста адкрыты два адметныя аб’екты: школа мастацтваў на вуліцы Ільіча ў Навабеліцы і Палац водных відаў спорту з 50-метровым басейнам на вуліцы Мазурава. Дарэчы, на ўдзел у пуску апошняга з названых аб’ектаў мы запрасілі нашу славутую спартсменку, чэмпіёнку свету па плаванні Аляксандру Герасіменю.

— Якія новаўвядзенні з’явяцца на сёлетнім фестывалі, магчыма, аргкамітэту давялося і ад нечага з ранейшага адмовіцца?

— Па-першае, для больш узважанага падыходу пры ацэнцы выступленняў удзельнікаў і вызначэння пераможцаў фестывалю будзе ўлічана меркаванне грамадскага журы, якое складуць кіраўнікі калектываў-удзельнікаў. Па-другое, сёлета зроблена спроба аднаўлення конкурсаў тэатраў пантамімы, яны прымалі ўдзел у першых фестывалях. У ліку навацый і фестываль вулічнай творчасці, які будзе праходзіць не толькі ў інтэр¬актыўнай зоне свята — на вуліцы Савецкай і Білецкім спуску, але і на пляцоўках каля медуніверсітэта, у скверы імя Грамыкі, на іншых пляцоўках. Каля гомельскага цырка, напрыклад, у Дзень горада 15 верасня стартуе арт-праект «Злучэнне», а каля тэатра лялек пройдзе майстар-клас па беларускім танцы. Да ўдзелу ў гэтых і іншых фэстах запрошаны не толькі гомельскія калектывы і выканаўцы, але і сталічныя, мала¬дзечанскія, рэчыцкія… Даволі цікавай будзе, дарэчы, фотавыстава, якая адлюструе найбольш адметныя падзеі папярэдніх шасці фестываляў «Сожскі карагод». Але раскрываць усе задумкі арганізатараў і рэжысёраў свята пакуль не стану. Скажу адно: фестываль абяцае шмат цікавага.

Фота: Ганна ПАШЧАНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Сожскі карагод» збярэзвыш 20 харэаграфічных калектываў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика