У будынку віцебскага КДБ пасля яго пераезду будзе экспазіцыя ў гонар беларускай дзяржаўнасці. 21.by

У будынку віцебскага КДБ пасля яго пераезду будзе экспазіцыя ў гонар беларускай дзяржаўнасці

25.10.2013 12:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Штогод павялічваецца і колькасць тых, хто пераязджае ў Віцебск на пастаяннае месца жыхарства.

- Летась быў зафіксаваны рост колькасці насельніцтва - у выніку змяншэння смяротнасці, павелічэння нараджальнасці. Дэмаграфічныя "нажніцы", пра якія мы казалі чатыры гады таму як аб праблеме, "сціснуліся". Таксама да нас едуць людзі жыць з іншых гарадоў: у год такіх ад 2 да 5 тысяч чалавек, - расказвае Віктар Нікалайкін.

Паводле слоў мэра, у апошнія некалькі гадоў у выніку таго, што Віцебск папрыгажэў, значна павысілася і колькасць турыстаў. Каля 2 мільёнаў долараў горад зарабляе на экскурсантах, аднак можа значна больш.

У горадзе працягваецца маштабная кампанія па добраўпарадкаванні помнікаў архітэктуры, стварэнні зон адпачынку. Акрамя таго, будуецца самы вялікі ў краіне заапарк. Знакаміты губернатарскі палац, дзе падчас вайны 1812 года спыняўся Напалеон, пасля рамонту стане музеем. Запланавана, што там размесціцца экспазіцыя, прысвечаная беларускай дзяржаўнасці.

У планах - стварэнне "шагалаўскага квартала" ў раёне дома-музея Марка Шагала, дзе будуць прадстаўлены творы настаўніка мастака, - Юрыя Пэна; аднаўленне майстэрняў, дзе працавалі Казімір Малевіч і іншыя стваральнікі новага мастацтва. Ёсць шмат іншых цікавых праектаў, якія прыцягнуць у абласны цэнтр яшчэ больш турыстаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знакаміты губернатарскі палац, дзе падчас вайны 1812 года спыняўся Напалеон, пасля рамонту стане музеем. Запланавана, што там размесціцца экспазіцыя, прысвечаная...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика