“Шчаслівы, што працую на сваёй зямлі!”. 21.by

“Шчаслівы, што працую на сваёй зямлі!”

06.07.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Вялікая моцная сям’я, трое цудоўных дзяцей, свой дом і любімая справа – што яшчэ патрэбна, каб упэўнена ісці па жыцці. Менавіта так лічыць машыніст рубільнай машыны Кобрынскага доследнага лясгаса Міхаіл Грыгорык, які за выдатныя працоўныя дасягненні быў занесены на раённую Дошку гонару.

У лясгасе Міхаіл працуе 11 гадоў, і ўвесь час — з тэхнікай, да якой цягнуўся яшчэ са школы. Пачынаў аператарам трактара-цялежкі, а зараз упраўляе рубільнай машынай “Беларус” МР-100 з гідраманіпулятарам, на якой нарыхтоўвае шчапу.

— Працаваць на сваёй зямлі –  шчасце, — падкрэслівае Міхаіл Грыгорык. —  Шчыра кажучы, ніколі не цягнула ездзіць на нейкія там заробкі. Тут, на Кобрыншчыне, мой дом, тут жыве мая сям’я, тут вырас я сам і зараз растуць мае дзеці. Хочацца, каб у іх была добрая будучыня,  каб яны знайшлі сябе на сваёй Радзіме. Дзеля гэтага і жывем.

Нешматслоўны, сур’ёзны, стварае ўражанне чалавека надзейнага, грунтоўнага. Выдатным чынам пацвярджае гэта і стаўленне кіраўніцтва – на рабоце Міхаіл характарызуецца як добрасумленны і адказны працаўнік, якому можна даверыць любую справу. За свой працоўны шлях не аднойчы ўзнагароджваўся граматамі і грашовымі прэміямі. На такіх людзей, як Міхаіл Грыгорык, трэба раўняцца, бо іх рукамі ствараецца дабрабыт краіны.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

На здымку аўтара: Міхаіл Грыгорык на рабочым месцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Шчаслівы, што працую на сваёй зямлі!”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика