Правінцыйны ДЗЭН: Думкі пасля водпуску, альбо Мяне знайшлі ў чамадане (+відэа). 21.by

Правінцыйны ДЗЭН: Думкі пасля водпуску, альбо Мяне знайшлі ў чамадане (+відэа)

01.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Памятаеце, што вам, маленькім, адказвалі дарослыя на пытанне “а як я з’явіўся на свет?” Натуральна, вы чулі нешта накшталт “мы знайшлі цябе ў капусце”. А вось мяне, думаю, на 100 адсоткаў адшукалі ў чамадане. Так, існуе мільён рэчаў, якія дораць мне радасць. Але падарожжа ўваходзіць у тройку інгрэдыентаў майго асабістага рэцэпту шчасця.


Так павялося яшчэ з тых слаўных часоў, калі я пешшу хадзіла пад стол. Родныя расказвалі, што, як толькі мяне, яшчэ зусім дзіцятка, усаджвалі ля акна і аўтобус пачынаў рух, я зачаравана глядзела ўвесь шлях на мінаючыя краявіды. І ніякія цацкі альбо прысмакі не маглі парушыць гэты працэс сузірання і спазнання такога дзіўнага навакольнага свету.

З той пары я звыкла жыць на чамаданах. Бо, дзе бы я не апынулася, заўжды чула ўнутры голас дарогі. Яна ласкава клікала мяне ўслухацца ў музыку вандроўніка-ветру, зазірнуць у вочы новых знаёмых, стаць сведкам нечаканых людскіх споведзяў у цягніках, адчуць дотык гісторыі і дыханне невядомай зямлі.

А яшчэ адкрыць іншую сябе. Бо падарожжа пазбаўляе нас цяжару паўсядзённасці, мітусні, шараговасці. Дарога змывае са шкельца нашай душы слоту быцця. Вы заўважалі той надзвычайны момант, калі пачынаецца вандроўка і свет навокал стае на рапід, абсалютна ўсё запавольвае рух. Даходзіць да смешнага. Прадстаўце, тыдня з два таму, у водпуску, я ледзь не гадзіну назірала за птушкамі на Свіслачы і атрымлівала асалоду ад кожнага імгнення. Я зусім не апантаны арнітолаг і не з тых, хто сходу адрозніць качку-лапаноску ад качкі-шылахвосткі, але гэта было так прыгожа! Дзіўна тое, што ў мінулым, працуючы на Беларускім радыё, я дзясяткі разоў прабягала ля гэтага месца, і яно было для мяне самым звычайным. А тут раптам – раз і катарсіс.

Падарожжы, насамрэч, вучаць нас шанаваць, а галоўнае — любіць кожную хвіліну, быць удзячнымі за гэты вялікі дар. Бо яна мінае – і ўсё, нічога і нікога не вярнуць. А між іншым, і гэта я зразумела толькі ў дарозе, хвіліна можа змясціць так шмат. Хвіліну глядзець у вочы чалавеку – і зразумець яго, хвіліну назіраць за зоркамі – і спазнаць Сусвет, хвіліну застацца ў цішыні – і пачуць сябе. Вось і атрымоўваецца, што кожнае падарожжа для мяне маленькае жыццё.

І лепшы настаўнік.

Бо ў дарозе ўсведамляеш, што ўсё не бывае заўжды гладка, але, як казаў мудры ўладар Саламон, урэшце праходзіць. Часам ты ляціш па добрай шашы ды з гары як на крылах, у іншы раз блукаеш у прыцемках у пошуках ледзь заўважнай сцяжынкі, сустракаюцца і скрыжаванні, дзе зусім няпроста выбраць верны шлях, а яшчэ ёсць стромкія павароты, дзе так лёгка апынуцца ў кювеце жыцця. Але пакуль ты маеш смеласць працягваць рухацца, твайму падарожжу не будзе канца. А калі яшчэ знойдзеш у сабе жаданне цалкам аддавацца кожнаму імгненню вандроўкі, твая дарога стане бласлаўлёнай радасцю асаблівых сустрэч і падзей. Таму што, згодна шчодраму закону Сусвету ды ўласнаму вопыту, добрае заўжды прыцягваецца да добрага і ўсе шляхі, калі верыш у лепшае, вядуць да шчасця .

І, безумоўна, самая «наварочаная» віртуальная вандроўка ніколі не заменіць для мяне рэальную. Я, як і большасць, праводжу шмат часу ў сеціве, гэтага патрабуе і сучаснае жыццё, і мая праца. На першы погляд, інтэрнэт робіць падарожжы дасягальнымі для кожнага. Сёння, не пакідаючы канапы, можна здзяйсняць “трыпы” на іншы кантынент альбо нават на Марс. Такая файная ілюзія жыцця. Але навошта мне міраж шчасця, калі рэальнае яно так блізка? Увесь віртуальны свет для мяне абнуляецца ў той момант, калі пачынаецца сапраўдная вандроўка, хай на самыя маленькія адлегласці.

Дарэчы, дарога – гэта адзін з бонусаў працы ў газеце. Бо кожны мой дзень тут пачынаецца і завяршаецца маленькім падарожжам з роднага Навагрудка ў такія ўжо блізкія па настроі Карэлічы. З раніцы едзеш сюды, глядзіш на пейзажы за вакном і збіраешся з думкамі перад працай. Вечарам дарога стае своеасаблівай медытацыяй пасля насычанага дня. А калі яшчэ дадаць да гэтага журналісцкія паездкі па раёну, то вы разумееце, што мая душа пілігрыма часта бывае на сёмым небе ад шчасця.

І, у рэшце рэшт, да якіх высноў выводзіць віхлястая дарога жаноцкай логікі сённяшняга блога

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памятаеце, што вам, маленькім, адказвалі дарослыя на пытанне “а як я з’явіўся на свет?” Натуральна, вы чулі нешта накшталт “мы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика