Хто будзе плаціць па поўным тарыфе?. 21.by

Хто будзе плаціць па поўным тарыфе?

07.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто будзе плаціць па поўным тарыфе?

Раённая камісія па садзейнічанні па пытаннях занятасці накіравала ў райвыканкам спісы грамадзян для аплаты камунальнай паслугі гарачага водазабеспячэння па поўным тарыфе.

Наогул, на мінулым тыдні раённая камісія правяла два пасяджэнні. Першае – выязное –  адбылося ў Обалі. На пасяджэнне былі запрошаны грамадзяне працаздольнага ўзросту, якія нідзе не працуюць і трапілі ў базу грамадзян, не занятых у эканоміцы. Гэтыя грамадзяне з’яўляюцца наймальнікамі ці ўласнікамі жылых памяшканняў і з 1 кастрычніка 2019 года будуць аплачваць ацяпленне па поўным кошце. З грамадзянамі правялі індывідуальныя гутаркі, растлумачылі асноўныя палажэнні і патрабаванні Дэкрэта №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”, прапанавалі розныя варыянты працаўладкавання ці іншыя віды самазанятасці. Такія выязныя пасяджэнні плануецца правесці ў кожным сельсавеце.
У апошні дзень лютага прайшло пасяджэнне камісіі, на якім, па-першае, на той ці іншы тэрмін былі выключаны з базы незанятых у эканоміцы грамадзяне, якія прадставілі дакументы, пацвярджаючыя іх занятасць ці наяўнасць падставы для выключэння з базы. Па-другое, на пасяджэнні быў прыняты спіс грамадзян для аплаты па поўным тарыфе паслугі гарачага водазабеспячэння ў першым квартале бягучага года. Спіс перададзены ў райвыканкам для зацвярджэння. Спіс невялікі, у яго трапілі толькі сем грамадзян. Яны мелі дастаткова часу, каб пацвердзіць сваю занятасць, з імі была праведзена вялікая работа па тлумачэнні патрабаванняў Дэкрэта №3, прапанаваны ўсе магчымыя варыянты для пацвярджэння занятасці, але яны ігнаравалі ўсе прапановы ці не могуць пацвердзіць сваю занятасць.
Камісія працягвае сваю работу, бо база незанятых у эканоміцы грамадзян пастаянна ўдакладняецца. Многія грамадзяне былі выключаны з базы на пэўны тэрмін і ім патрэбна зноў пацвердзіць сваю занятасць. Бо спісы на аплату гарачай вады па поўным тарыфе зацвярджаюцца штоквартальна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №19 ад 07.03.2-19 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто будзе плаціць па поўным тарыфе? Раённая камісія па садзейнічанні па пытаннях занятасці накіравала ў райвыканкам спісы грамадзян для аплаты камунальнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика