Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Пасхой. 21.by

Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Пасхой

28.04.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дарагія карэліччане і жыхары раёна! Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем Хрыстовым.

Традыцыі гэтай светлай урачыстасці зыходзяць з глыбіні стагоддзяў. Хрыстова Уваскрэсенне — вечнае свята абнаўлення, невычэрпная крыніца высокіх маральных каштоўнасцяў хрысціянства.

У гэтыя вясновыя дні як расцвітае прырода нашага краю, так і чалавек нейкім простым і натуральным чынам адтайвае ад лёду абыякавасці. Кожны знаходзіць у гэтым свяце асаблівы сэнс, сувымяраючы свае думкі і ўчынкі з высокімі хрысціянскімі каштоўнасцямі.

Вялікдзень абуджае ў нас імкненне рабіць добрыя справы, атуляць цяплом і клопатам тых, хто мае патрэбу ў спагадзе і спачуванні, быць міласэрнымі і несці блізкім дабрыню.

Хай радасць Вялікадня прынясе цеплыню, паразуменне і згоду ў вашыя сем’і, натхніць на ўвасабленне высакародных задум і напоўніць вашыя сэрцы верай і надзеяй у светлы і лепшы свет.

Шчыра жадаем вам шчасця, здароўя, міру, дабрабыту, росквіту беларускай зямлі.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія карэліччане і жыхары раёна! Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем Хрыстовым. Традыцыі гэтай светлай урачыстасці зыходзяць з глыбіні стагоддзяў. Хрыстова
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика