Віншуем з прыбаўленнем! У маі і чэрвені на Кіраўшчыне нарадзілася 30 малышоў. 21.by

Віншуем з прыбаўленнем! У маі і чэрвені на Кіраўшчыне нарадзілася 30 малышоў

16.07.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у маі і чэрвені бягучага года ў нашым раёне нара­дзілася 30 малышоў: дзяўчынак — 17, хлопчыкаў — 13.

У маі сімвал нованароджанага дзіцяці — бусляня — завітаў у 15 сем’яў нашага раёна.

Сыночак-першынец нарадзіўся ў Веры Красімавай з Барсукоў.

У Кацярыны Малашук з Жыліч, Наталлі Рудак з Мышкавіч і Крысціны Еўдакімавай нарадзілася па дачушцы, якія сталі першымі дзіцяці ў сем’ях.

У кіраўчанак Анастасіі Івановай, Ірыны Шаўчэнка, Вольгі Белазёравай нарадзілася па другім дзіцяці — дачушцы.

У Алены Шашанка, Веранікі Свірыд, Кацярыны Комар, Алены Шчэрбіч з Кіраўска нарадзіліся сыночкі, якія сталі другімі дзецьмі.

Наталля Бяржаніна з Кіраўска, Ірына Стаўрова з Дабрыцы, Наталля Домніч-Клімавец з Лёўкавіч сталі мнагадзетнымі маці дзякуючы нарадзіўшымся дачушкам, Зоя Жаўлакова з Кіраўска — сыночку.

У чэрвені прыемная падзея — нараджэнне малыша — адбылася, як і ў маі, у 15 сем’ях Кіраўшчыны.

Дачушкі-першынцы нарадзіліся ў Алены Громавай з Чыгірынкі, Лізаветы Шэрстабаевай, Дар’і Русецкай і Алівіі Галімскай з Кіраўска, Аліны Калінавай з Сяргеевіч.

Упершыню сталі матулямі, нарадзіўшы сыночкаў, Яўгенія Касцерына і Ірына Пятроўская з Кіраўска, Алена Марцючэнка з Жыліч, Алеся Краўчанка са Стаек.

У Ірыны Куксік з Чыгірынкі, Людмілы Нявінскай з Кіраўска, Алены Крупневай з Шалаёўкі другімі дзіцяці ў сем’ях сталі сыночкі.

У Ганны Фігурэнка з Барсукоў нарадзілася другое дзіця — дачушка.

Трэцяе дзіцяці — дачушка — нарадзілася ў сям’і Кацярыны Ласяковай з Кіраўска.

Вольга Касцюкова з Любоніч нарадзіла чацвёртае дзіця — дачушку.

Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у маі і чэрвені бягучага года ў нашым раёне нара­дзілася 30 малышоў: дзяўчынак — 17, хлопчыкаў — 13. У маі сімвал...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика