Штогод у ЕС выкарыстоўваюць каля 360 мільярдаў пластыкавых трубачак . 21.by

Штогод у ЕС выкарыстоўваюць каля 360 мільярдаў пластыкавых трубачак

20.08.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Штогод у ЕС выкарыстоўваюць каля 360 мільярдаў(!) трубачак. Праблема пластыкавых адходаў усё часцей абмяркоўваецца ў самых розных сродках масавай інфармацыі. І, здаецца, ужо не засталося чалавека, які б не чуў пра шкоду поліэтыленавых пакетаў альбо аднаразовых кубачкаў для кавы. Эколагі і актывісты запускаюць карысныя ініцыятывы, каб дапамагчы людзям адмовіцца ад непатрэбных рэчаў, што забруджваюць нашу прыроду.

Наша сённяшняя размова аб гэтым з галоўным спецыялістам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Нінай КРАСЬКО:

– Пагадзіцеся, што неабыякавых і свядомых людзей у адносінах да экалогіі становіцца ўсё больш. Але ж надараюцца самыя розныя сітуацыі. Калі ты маленькі, табе падабаецца ўсё яркае. Звычайна трубачкі для напояў такімі і робяць. У свой час мой маленькі сын папрасіў купіць упакоўку гэтых рознакаляровых палачак. Тады яшчэ яны былі рэдкасцю. Свае трубачкі ён заўсёды клапатліва мыў і выкарыстоўваў шмат разоў. Неяк мы з сям’ёй паехалі адпачываць на мора і ўбачылі, колькі там гэтых трубачак, прытым не толькі ў кантэйнерах, але і ў вадзе. З таго часу мы, па магчымасці, прасілі прыносіць напоі без трубачак.

Зразумела, людзям з асаблівасцямі стрававальнай сістэмы альбо дзецям часта трубачкі неабходныя. Аднак для звычайнага карыстальніка няма нічога складанага ў тым, каб выпіць свой напой без іх. Упэўнена, што мала хто дома карыстаецца гэтым аднаразовым аксэсуарам.

Дык у чым жа праблема? Можна выкінуць трубачкі ў спецыяльны кантэйнер. Сапраўды, яны зроблены з поліэтылену – матэрыялу, які перапрацуецца. Але, на жаль, у нас пакуль няма перапрацоўшчыка, які б гэтым заняўся. А перапрацоўваць трубачкі, напрыклад, разам з бутэлькамі ад малака нельга, бо гэта розныя віды пластыку. Таму вельмі часта гэтыя лёгкія палачкі разносяцца паветрам і трапляюць у вадаёмы, дзе становяцца пагрозай для жывёл. Дарэчы, асабліва гэта сітуацыя актуальная для курортных месцаў, дзе акрамя трубачак у шклянкі з напоямі дадаюць яшчэ розныя парасончыкі ці іншыя ўпрыгожванні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод у ЕС выкарыстоўваюць каля 360 мільярдаў(!) трубачак. Праблема пластыкавых адходаў усё часцей абмяркоўваецца ў самых розных сродках масавай інфармацыі. І,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика