В здании Белагропромбанка городского посёлка Кореличи открылась новая аптека. 21.by

В здании Белагропромбанка городского посёлка Кореличи открылась новая аптека

03.12.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Другога снежня ў гарадскім пасёлку Карэлічы адкрылася новая дзяржаўная аптэка, якая чакае пакупнікоў па адрасе: вул. 8 Сакавіка, 16 (будынак Белаграпрамбанка). Завітаць у аптэку неабходна як мага хутчэй, бо толькі да шостага снежня тут дзейнічае акцыя: на ўсе тавары аптэчнага асартыменту распаўсюджваецца зніжка ў памеры 5%.


Па словах загадчыка Цэнтральнай раённай аптэкі №65 Гродзенскага РУП “Фармацыя” Ніны Краскоўскай, просьбы ад жыхароў райцэнтра паступалі даўно: пасля закрыцця камерцыйнай аптэкі, якая месцілася непадалёк ад Белаграпрамбанка, за лекамі трэба было ісці аж на вуліцу Прытыцкага, што з’яўлялася не вельмі зручным для людзей сталага ўзросту. Таму і было прынята рашэнне адкрыць аптэку ў цэнтры, дзе знаходзіцца больш за ўсё сацыяльных аб’ектаў.


Удзел у цырымоніі адкрыцця прынялі намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Руслан Абрамчык, упраўляючы аддзяленнем Белаграпрамбанка ў г.п. Карэлічы Віталій Чартко, загадчык Цэнтральнай раённай аптэкі №65 Гродзенскага РУП “Фармацыя” Ніна Краскоўская, а таксама загадчык новай аптэкі №111 Кацярына Запаснік.


Дарэчы, дзяўчына з’яўляецца маладым спецыялістам, якога год таму лёс звязаў з Карэліцкім краем. Сама яна родам са Шчучына, але пасля вучобы ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, які Кацярына скончыла з адзнакай, яна вырашыла размеркавацца ў Карэлічы, дзе ўжо самааддана працуе паўтара года.

– На маё рашэнне стаць фармацэўтам паўплывала цётка, якая дзесьці ў шостым класе запэўніла мяне ў важнасці і цікавасці гэтай прафесіі, – дзеліцца загадчык аптэкі №111 пятай катэгорыі ад ЦРА №65 Карэліцкага раёна Кацярына Запаснік. – Цікава, што варыянтаў у мяне было шмат: ад педагогікі да эканомікі. Але той факт, якімі тэмпамі развіваецца фармацыя сёння, прывёў мяне у выніку да канчатковага рашэння.


Дзяўчына прызнаецца, што адразу было цяжка, але дапамога і добрае стаўленне калег зрабіла сваю справу, таму цяпер яны – адна сям’я. Новая пасада дваццацітрохгадовую Кацярыну не палохае, але і не пакідае абыякавай – усё-такі працы стане ўдвая больш.


Наведвальнікі аптэкі змогуць набыць не толькі лекавыя сродкі, але і тавары для здароўя і прыгажосці, тавары для матуль і дзетак, розныя медыцынскія вырабы для хатняга выкарыстання, біялагічна актыўныя дабаўкі да ежы і іншыя тавары аптэчнага асартыменту. Калі ў наяўнасці няма таго, што неабходна пакупніку, можна зрабіць індывідуальную замову. А атрымаць зніжкі дапаможа “Моцная картка” і картка медыцынскага абслугоўвання. Прымаецца, дарэчы, аплата і па “Халве”.

Аптэка №111 працуе з панядзелка па пятніцу з 09:00 да 18:00, у суботу – з 10:00 да 15:00.

Даведка “Полымя”
Усяго ў Карэліцкім раёне дзевяць аптэк дзяржаўнай формы ўласнасці, дзе працуюць васямнаццаць чалавек – дзесяць фармацэўтаў і восем правізараў.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другога снежня ў гарадскім пасёлку Карэлічы адкрылася новая дзяржаўная аптэка, якая чакае пакупнікоў па адрасе: вул. 8 Сакавіка, 16 (будынак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика