Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі – на праглядзе ў Беластоку
22.01.2010 12:07
—
Новости Спорта
|
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі і ФК «Гомель» сезона‑2009 Майкон Каліжуры адправіўся на прагляд у польскі клуб «Ягелонія» (Беласток). Сёння бразілец прыехаў у новую каманду і будзе там да канца студзеня. У выпадку паспяховага праходжання прагляду бакі гатовыя заключыць трансфернае пагадненне. «Ягелонія» (Беласток) пасля 17 тураў займае 11‑е месца ў чэмпіянаце Польшчы (з 16 камандаў), маючы ў актыву 16 балаў. Цікавасць да Майкона таксама праяўляюць азербайджанскі «Хазар» і мінскае «Дынама». Нагадаем, што найлепшы футбаліст мінулага чэмпіянату Сяргей Крывец (БАТЭ) заключыў кантракт з познанскім «Лехам». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі і ФК «Гомель» сезона‑2009 Майкон Каліжуры адправіўся на прагляд у польскі клуб «Ягелонія» (Беласток).Сёння бразілец...
|
|